Настоящим подарком копылянам ко Дню города стали новые объекты, открытие которых было приурочено к этой памятной дате

Актуально Добраўпарадкаванне

Увагу ўсіх, хто накіроўваўся ў гэты святочны дзень у зону адпачынку, прыцягваў сапраўдны дзіцячы гарадок, які размясціўся абапал дарогі на Капыль. Як мы ўжо расказвалі, там было безліч атракцыёнаў, надзіманых горак, каруселяў і іншых забаў для малых. Трэба адзначыць, што амаль усе яны былі ўстаноўлены спецыяльна для правядзення святочных мерапрыемстваў.

■ У скверы дэкаратыўных ліхтароў
■ У скверы дэкаратыўных ліхтароў

Тым не менш і сёння дзіцячая пляцоўка выглядае досыць прывабна. Акуратныя дарожкі, лавачкі, дзе мамы і таты, дзядулі і бабулі могуць пася-дзець, пакуль іх дзеці катаюцца з горкі, спрабуюць свае сілы на турніку, залазяць у казачны домік з бярвенняў. А праз нейкі час, паводле слоў начальніка аддзела ЖКГ Капыльскага райвыканкама Марыны Канончык, атракцыёнаў стане значна больш.

IMG_0377

А падарылі гэту радасць маленькім капылянам прадстаўнікі многіх арганізацый — Капыльскага вопытнага лясгаса, Капыльскай ЖКГ, Капыльскага РБУ, Капыльскага райаграсэрвісу. Урачыстае адкрыццё аб’екта адбылося 26 жніўня ў прысутнасці старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч, іншых ганаровых гасцей, якія завіталі ў гэты дзень у Капыль на свята.

■ Весела было на дзіцячай пляцоўцы падчас Дня горада
■ Весела было на дзіцячай пляцоўцы падчас Дня горада

Несумненна, стане  любімым месцам адпачынку для гараджан і сквер, які з’явіўся на скрыжаванні вуліц Трактарнай і Цімкавіцкай. Раней тут раслі старыя дрэвы, пасвіліся козы, а зараз радуюць вока дэкаратыўныя ліхтары, якія сталі вынікам актыўнага ўдзелу многіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна ў аб’яўленым райвыканкамам конкурсе.

■ Цэнтральны ўваход на рынак
■ Цэнтральны ўваход на рынак

Кветкавыя кампазіцыі ўтвараюць арыгінальныя клумбы, ёсць нават невялікі басейн. Для таго, каб гэта месца набыло прывабны выгляд, давялося вельмі шмат папрацаваць многім. У першую чаргу,  гэта    работнікі раёна газазабеспячэння, была задзейнічана тэхніка і працоўныя сілы ПМК-11, Капыльскага РБУ і інш. Вялікую дапамогу аказалі кіраўнік фермерскай гаспадаркі Міладзін Лучыч, СТАА «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм». Шмат суботнікаў правялі супрацоўнікі райвыканкама.

■ Новенькае абсталяванне чакае маленькіх наведвальнікаў
■ Новенькае абсталяванне чакае маленькіх наведвальнікаў
■ Гандлёвыя  рады
■ Гандлёвыя рады

Адкрыццё новага сучаснага рынку таксама стала адным з пунктаў святочнай праграмы. Гэта дазволіць упарадкаваць гандаль прадукцыяй, вырашчанай на сялянскіх падвор’ях, сканцэнтраваць у адным месцы гандлёвыя павільёны прыватных прадпрымальнікаў, дабавіць зручнасці і парадку як прадаўцам, так і пакупнікам. Невялічкія магазінчыкі са светлымі вокнамі на некалькі ўваходаў, два з якіх яшчэ не дабудаваны, крытыя гандлёвыя рады — усё гэта пакуль яшчэ бязлюднае. Але спадзяёмся, што ў хуткім часе аб’ект не фармальна, а на самой справе пачне сваю работу.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *