Литературная страница

Актуально Культура

1467-300x224

Мікалай МАЙСЮК

Капыльскі край

На карце Міншчыны,у цэнтры Беларусі

Ёсць слаўны горад з гучнай назваю – Капыль;

Найлепшы ў свеце ён, і тым я ганаруся,

Што мары тут ператвараюцца ў быль.

майсюк

Дары лясоў зялёных, чыстае паветра,

Чароўны водар кветак казачных лугоў,

Багаты скарбамі ў нас зямныя нетры,

І льецца шэраг рыбных рэчак-паясоў.

 

Узровень спорту дасягнуў высокай рэйкі,

Між хлебных ніў цячэ малочная рака,

Людзей яднаюць творы Чорнага, Астрэйкі,

І разам песні мы спяваем Русака.

 

Капыльскі край, ты даў герояў нам нямала:

На ратны подзвіг землякоў вёў сэрца кліч.

Ты зведаў пекла нам далёкага Афгана,

Мы помнім Лаўскі бой і слёзы Масявіч…

 

Люблю цябе, Капыльскі край,

Табе заўсёды я буду родным, верным сынам!

І свеціць нам усім няхай

На мірным небе зорка роднае Радзімы!

 

image-0-02-04-6341b24b3fe930d70788ff00c0d4bcc7180195baac924d0dd98c595d2ecd6e2e-VКлаўдзія РОГАВА

Квітней, наш Капыль старажытны!

Над Белай Руссю – вольнай, квяцістай,

Слава, як песня, удалеч ляціць.

Горад, што рэчкай спавіты бруістай,

На высокіх пагорках стагоддзяў стаіць.

 

Квітней, наш Капыль старажытны!

Хай вечна гамоняць крыніцы твае

Пра белыя росы і спелыя жыты.

Радасці, шчасця ўсім тут стае.

 

А памяць лунае, дзе родныя хаты,

Над імі трывожна званілі званы,

Туды, дзе сыны твае сталі салдаты…

Каб больш ты ніколі не ведаў вайны.

 

У новых будоўлях твая маладосць,

Тут мары юнацтва ўзнёсла цвітуць,

Заўсёды ты быў, будзеш і ёсць,

Калі дзеці бацькоўскай дарогай ідуць.

 

Квітней, наш Капыль старажытны!

Хай вечна бруяцца крыніцы твае.

Звон царкоўны пад небам блакітным

Веру ў светлае заўтра дае!

 

ыупвкрЛюбовь МОТУЗ

– Карету мне, карету!..

Звучит из уголка.

Как будто Грибоедов

пришел издалека.

Ажурные скамейки –

здесь смог он отдохнуть.

Из прошлого нелегок

для гения был путь.

А кучер задержался

в корчме на вечерок,

Фантазию навеял мне этот уголок.

***

Мне почему-то кажется,что это очень здорово, –

Работники культуры придумали секрет,

Что вместо звуков музыки открытого рояля

Выглядывает ласково живых цветов букет.

Стоит он клумбой чудною перед фасадом здания.

Приезжие и местные спешите посмотреть.

На эту форму дивную ландшафтного дизайна,

Ведь это очень здорово, хоть что-нибудь уметь.

***

Есть нужное, доброе дело на свете,

Оно расширяет всем кругозор.

Граффити – для этого надобно знания,

Большая стена и хороший обзор.

Впервые рисунок увидела в парке,

А нарисован он был на стене –

Изображены на нем разные птицы,

Что обитают в нашей стране.

Но больше всего мне понравилась очень

Та роспись, что есть на музейной стене:

В распущенных косах девчонки Олеси

Вплетались и храмы, и зданья вполне.

Центр города украсился цветами,

Вдоль тротуара примулы цветут.

И каждый новый день они встречают

Прохожих, что по улице идут.

И вновь над ними небо голубое,

И птицы над родной землей кружат,

И каждый житель Копыля родного

Рожденью города сегодня

очень рад.

 

IMG_1702Павел ШЭІН

Горад туманаў у нішы азёраў,

Раніцы светлай з блакітам нябёс.

Дзе птушкі палётам малююць узоры,

Дзе дом твой, дзе маці, дзе лёс.

 

Між купаламі царквы і касцёла,

Між зеляніны яскравасці дрэў.

Час не шкадуе – нясецца, бы кола,

Глядзіш, але горад наш не старэў.

 

Такі ж малады – прывабны, прыгожы,

Для кожнага звязка гісторый свая,

Нехта знаёміўся ўвесну ў дожджык,

А хтосьці звязаў на палову жыцця.

 

Некаму стаў ён адпраўнай дарогай

У будучы шлях за прызнаннем людзей.

Ён для ўсіх нас, людзей, што пад Богам,

Месца для веры, кахання, надзей.

 

 

стэцкоТамара СТЭЦКО

Радзіма

У кожнага з нас ёсць малая Радзіма,

Старонка, дзе вырас, дзе жыў,

Дзе першае слова ты вымавіў: «Мама»,

Дзе першыя крокі зрабіў.

Дзе першыя промні сонечнай раніцы

Будзілі: «Уставай – хопіць спаць».

Першае ўсё: і званок, і настаўніца,

Што нас навучыла чытаць і пісаць.

У памяці вёсачка, родная хата…

Я вярнуся туды праз гады,

Радзіма – вось тое, што свята

У сэрцы маім назаўжды.

 

Маё дзяцінства

На досвiтку рана ўстану,

Бягу па расе да ракi,

Плывуць дзе клубамi туманы,

Ды плешчуць у вадзе шчупакi.

Iмчыць дзе праменьчык па крузе,

Бо сонца ўстае пакрысе,

Бялее хусцiнка на лузе,

Там мацi каровак пасе.

Бягуць мае ногi да мацi

Па росным рачным берагу,

Каровак на змену ёй пасвiць

На ранку цяпер я бягу.

Кароўкi пад пiльным наглядам

Па росным брыдуць мурагу,

Дзяцiнства таго далягляды

У сэрцы сваiм берагу.

Снуюць успамiны, бы птушкi,

I мроiцца зноў i зноў,

Як ад заснуўшай пастушкi

Кароўкi ўцякалi дамоў.

 

шынкарэнкаАляксандра ШЫНКАРЭНКА

Радзіма

Люблю цябе, мая Радзіма,

Край валошак і буслоў.

Такая ў свеце ты адзіна –

Зямелька дзедаў і бацькоў.

Люблю прывабныя палеткі,

Твае цудоўныя сады.

Былых вякоў дзівосаў сведкі

Сівой даўніны гарады.

Не ўстрымацца ад здзіўлення,

Як прыгажэеш ты штодня.

Няма ніякага сумнення,

Ты – сучаснасці радня.

Люблю народ наш беларускі

За працавітасць, дабрыню.

Сустракаць сяброў па-людску,

Мову родную люблю.

Ёсць экзатычныя краіны,

Лад інакшы ў жыцці.

Такой цікавай і любімай,

Як Беларусі, не знайсці.

 

Родныя мясціны

Мясціны, родныя мясціны,

Прыхільны сэрцу верасы.

Бярозам жоўтыя хусціны

Надзела восень да красы.

У чырвона-жоўтых шапках клёны

Шапочуць штосьці між сабой.

А побач куст зусім зялёны

Схіліўся нізка над вадой.

Каржакаватыя галіны

Раскінуў волат-дуб, маўчыць.

Убіўся ў зараслі маліны

Ручэй – булькоча і журчыць.

А там далей, каля масточка

Расце самотная вярба.

На ёй няма ані лісточка –

Адна журба, адна журба…

А на ўзгорку за ракою

Чародка маладых хваін.

Паводдаль, як падаць рукою,

Гурточак трапяткіх асін.

Яшчэ далей, як кінуць вокам,

Сцяной стаіць зубчаты бор –

Вяршыні гонкіх дрэў высока

Малююць казачны ўзор.

Мясцінаў розныя малюнкі

Усплываюць у памяці заўжды.

Як бы дзяцінства пачастункі,

Хоць і прайшлі гады, гады…



1 комментарий по теме “Литературная страница

  1. Я тут чужы, не з гэтых месц,
    Але ужо нясу свой крэст.
    Дарослы шлях пусцiу я тут,
    Завёу сямью i расцвiтаю тут.
    Люблю, шаную i вiтаю,
    У Капыль так сама запрашаю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *