Урожай убирай — о госзаказе не забывай

Актуально Жатва-2017 Экономика

Жніво на Капыльшчыне фінішуе. А як жа ідзе продаж убранага збожжа?

IMG_9362

Паводле слоў галоўнага  спецыяліста ўпраўлення райсельгасхарчу, які курыруе пытанні закупкі і якасці прадукцыі, Ганны Курыльчык, асноўным для аграрыяў Капыльскага раёна стала выкананне дзяржзаказу па харчовай пшаніцы. Неабходна яе адгрузіць 13 тысяч тон. З пастаўкай на Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў сельгасвытворцы раёна ўжо справіліся, застаецца пакуль што Барысаўскі. Паралельна вядзецца рэалізацыя піваварнага ячменю. Яго ў  ААТ «Крыніца» неабходна паставіць 1200 тон. Ужо выканалі заданне ААТ «Душава» і «Ціміразеўскі». Таксама гэту культуру будуць пастаўляць ААТ «Скабін», КСУП «Доктаравічы», УП «Бабоўня», СГФ «Руднае».

Лабараторныя даследаванні праводзяць Таццяна Наркевіч, Алена Марук (загадчыца лабараторыі) і Ірына Наркевіч
Лабараторныя даследаванні праводзяць Таццяна Наркевіч, Алена Марук (загадчыца лабараторыі) і Ірына Наркевіч

Цімкавіцкі вытворчы ўчастак ААТ «Клецкі камбікормавы завод» сёлета нарыхтоўвае харчовую пшаніцу па дзяржзаказе толькі для Барысаўскага КХП, які прымае зерне высокага трэцяга класа (бо гэта сыравіна ідзе на вытворчасць макаронных вырабаў). Як адзначыла начальнік участка Ніна Мароцкая, са здачай ужо паспяхова справіліся УП «ПІК-Лясное», КСУП «Доктаравічы», ААТ «Семежава», «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», «Праснакі», «Скабін», УП «Бабоўня». Па разліках спецыялістаў, прыёмка павінна завяршыцца да 25 жніўня. Сёлета дзяржзаказ значна меншы (прыкладна ў два разы) — толькі 8700 тон, таму калектыў спраўляецца сваімі сіламі, амаль што без прыцягнення сезонных работнікаў. Яшчэ адной асаблівасцю з’яўляецца тое, што ў гэтым годзе адгрузка збожжа на Барысаўскі КХП пачнецца толькі з восені, пакуль што яно будзе знаходзіцца на збожжаскладах участка.

Якасць зерня вызначаецца ў мясцовай лабараторыі. Першасны аналіз збожжа робіцца пры ўездзе на тэрыторыю на пробаадборніку, дзе яго правяраюць на засмечанасць і наяўнасць шкоднікаў, пасля — на вільготнасць і бялкі.

Аператар ЗСК-40 Іван Жукоўскі
Аператар ЗСК-40 Іван Жукоўскі

Адначасова з прыёмкай харчовага збожжа ідзе чыстка ячменю для піўзавода «Аліварыя», дапрацоўка фуражнага зерня для Клецкага камбікормавага завода.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *