В центре внимания — водители

Актуально Жатва-2017 Экономика

Хлеб ва ўсе часы меў самае вялікае значэнне для беларусаў. І так будзе заўсёды. Добра разумеюць гэта і вадзіцелі ААТ «Скабін» Мікалай Маліноўскі і Валерый Юшкевіч.

■ Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура уручае ўзнагароды вадзіцелям ААТ «Скабін» Мікалаю Маліноўскаму і Валерыю Юшкевічу
■ Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура уручае ўзнагароды вадзіцелям ААТ «Скабін» Мікалаю Маліноўскаму і Валерыю Юшкевічу

Яны аднымі з першых у раёне перавезлі на сваіх МАЗах ад камбайнаў больш за тысячу тон збожжа. Павіншаваць іх з высокім дасягненнем прыехалі прадстаўнікі раённай улады і прафсаюзаў. Вялікую ўдзячнасць за плённую працу выказала аграрыям галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Карпяленя, з пажаданнямі ўсіх даброт звярнулася да лідараў жніва старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура. Вадзіцелям-тысячнікам уручылі маланкі-падзякі, каштоўныя падарункі, у іх гонар прагучалі песні ў выкананні артыстаў раённага Цэнтра культуры.

Што ж аб’ядноўвае нашых герояў, акрамя таго, што яны працуюць у адной гаспадарцы? Напэўна, любоў да сваёй справы, да зямлі, на якой яны гадуюць дзяцей, імкненне выканаць пастаўленую задачу як мага лепш. Нездарма на пытанне, ці часта даводзіцца быць у цэнтры ўвагі вось такіх мерапрыемстваў, Валерый Мікалаевіч, усміхаючыся, адказаў: «Даволі часта. І гэта вельмі прыемна. Адчуваеш вялікае задавальненне, жаданне і далей працаваць не горш».

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *