Чья усадьба на Копыльщине лучшая?

Актуально

Аб’яўлены конкурс «Лепшае ветэранскае падвор’е» сярод жыхароў пенсійнага ўзросту Капыльскага раёна.

усадьба

Як расказала старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, конкурс будзе праводзіцца з 5 ліпеня па 5 жніўня і стане добрым стымулам для актывізацыі работы па добраўпарадкаванні і паляпшэнні санітарнага стану асабістых падвор’яў. Ёсць спадзяванне, што гэты конкурс будзе спрыяць выхаванню высокай культуры арганізацыі прысядзібнай гаспадаркі, стане добрым штуршком для прыцягнення моладзі да здаровага ладу жыцця, развіцця і захавання традыцый сямейнага выхавання.

Прыняць удзел у конкурсе могуць людзі пенсійнага ўзросту, актыўнай жыццёвай пазіцыі, якія маюць прысядзібную гаспадарку, арганізаваную на высокім узроўні. Заяўкі прымаюцца: ад сельскіх жыхароў — у сельвыканкамах, ад гараджан — у раённым Савеце ветэранаў па тэлефоне 55-0-83. Ужо створаны аргкамітэт і журы, якое і вызначыць пераможцаў (1, 2 і 3-е месцы) і прызёраў у 14 намінацыях.

Рэдакцыя газеты «Слава працы» будзе сачыць за ходам спаборніцтва. І хутка чытачы раёнкі змогуць пазнаёміцца з гаспадарамі найбольш прывабных падвор’яў.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.