Никогда не забыть

Актуально Память Пошта "СП"

Нашу вёску Камсамольская (раней Пукава) войскі ІІ Беларускага фронта пад кіраўніцтвам маршала Ракасоўскага вызвалілі 30 чэрвеня 1944 года.

vov

З флагам Савецкага Саюза і кветкамі мы, дзеці франтавых гадоў, сустракалі савецкіх воінаў, якія на машынах, матацыклах і танках рухаліся па дарозе з Шышчыц праз Пукава, Старыцу на Капыль, выганялі з баямі акупантаў-гітлераўцаў.

Мне ў гэты час было шэсць з паловай годзікаў. Памятаю, як 11 снежня 1943 года паліцаі і немцы, якія размяшчаліся ў Грэску, спалілі нашу вёску Пукава. Я і іншыя вяскоўцы былі паранены. Дзед Сіняковіч Барыс, 14-гадовы Лёнька Пыка, мой бацька Місючэнка Аляксандр былі замучаны і расстраляны фашыстамі 12 снежня 1943 года. Яны пахаваны ў адной магіле ў в. Хвойнікі. Пасля пахавання, я, мая маці і цётка Жэня Красоўская дабраліся да вёскі Бор, дзе быў партызанскі медсанбат. Там доктар Паля-шчук вылечыў мне руку. Я з мамай вярнуўся ў пукава ў красавіку 1944 года.

Міхаіл МІСЮЧЭНКА,

аграгарадок Пясочнае



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *