Знать и соблюдать!

Мужество. Честь. Смелость

На Капыльшчыне выратавальнікі разам з работнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама правялі рэйдавыя праверкі па месцах нарыхтоўкі і захоўвання грубых кармоў. У ходзе мерапрыемстваў быў выяўлены шэраг парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі.

6d9b0d52ce13ed3a1ac54c6699d022cc

У сувязі з гэтым, кіраўнікам і адказным за забеспячэнне пажарнай бяспекі на аб’ектах яшчэ раз нагадвалася пра тое, што транспартныя сродкі, якія задзейнічаны на нарыхтоўцы і перавозцы грубых кармоў, павінны камплектавацца спраўнымі іскрагасільнікамі і першаснымі сродкамі пажаратушэння. Таксама ўказвалася на тое, што месцы захоўвання грубых кармоў павінны быць абсталяваны пажарнымі шчытамі з неабходным інвентаром і ёмістасцямі для захоўвання вады. Доступ да аб’ектаў захоўвання грубых кармоў павінен быць абмежаваны.  Паміж сціртамі неабходна ствараць супрацьпажарныя разрывы, якія павінны заворвацца. Сенасховішчы і навесы для захоўвання грубых кармоў неабходна абсталяваць спраўнымі маланкаадводамі. Аб дадзеных парушэннях праінфармаваны Капыльскі райвыканкам.

Віталь БУНЯК,

першы намеснік начальніка Капыльскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *