Воспитываем чемпионов

Новости

У ДУА «Слабадакучынская СШ» прайшло абаронна-спартыўнае свята, прысвечанае 73-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аляксандр Касінскі віншуе пераможцаў
Аляксандр Касінскі віншуе пераможцаў

Арганізатарам мерапрыемства стаў старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі. У якасці суддзяў выступілі Валянціна Барташэвіч і Аксана Салановіч. У турніры па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі пераможцай стала Юлія Сазоннік, у скачках са скакалкай (250 разоў) — Ангеліна Міхайлоўская, адцісканні з упора лежачы — Мікіта Коршук (56 разоў). Прызавыя месцы ў розных відах заваявалі: Данііл Трыгубовіч, Аляксандр Луцэвіч, Настасся Краўчанка, Леанід Дашкевіч. Затым у школьным музеі адбыўся прагляд відэафільма аб дзейнасці ДТСААФ па ваенна-патрыятычным выхаванні.

Пры падвядзенні вынікаў Аляксандр Касінскі адзначыў, што гэта толькі першыя поспехі і пажадаў у будучым бачыць сярод школьнікаў новых зорак спорту. Пад бурныя апладысменты ўсім пераможцам і актыўным удзельнікам былі ўручаны дыпломы.

Барыс ДЗЕНІСЮК,

член ГА «Беларускі саюз журналістаў»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *