Сенатор Иван Головатый встретился с коллективом УЗ «Копыльская центральная районная больница»

Прямые линии и приемы граждан

У рамках свайго візіту на Капыльшчыну член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Галаваты правёў сустрэчу з працоўным калектывам УАЗ «Капыльская ЦРБ».

Іван Галаваты (у цэнтры) гутарыць са старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк і галоўным урачом Аляксандрам Гайдзелем
Іван Галаваты (у цэнтры) гутарыць са старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк і галоўным урачом Аляксандрам Гайдзелем
Падчас сустрэчы
Падчас сустрэчы

Прайшла яна ў форме адкрытага дыялогу. Супрацоўнікі бальніцы даведаліся пра дзейнасць сенатара, мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні. Медыкі выказалі просьбу па набыцці новага абсталявання, абнаўленні аўтамабільнага парка, камп’ютарнай тэхнікі ўстановы. Шэраг пытанняў быў узняты па навядзенні парадку. У прыватнасці, па будаўніцтве новай дзіцячай пляцоўкі, па добраўпарадкаванні дваравых тэрыторый каля дамоў 5А і 7 па вуліцы Партызанскай у Капылі. Медыкі цікавілася перспектывамі будаўніцтва маладзёжнага кафэ і жылля.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *