На очередной прием граждан к председателю райисполкома Анатолию Линевичу, который он провел 14 июня, поступили четыре обращения

Прямые линии и приемы граждан

Напрыклад, жыхарка в. Яўсеевічы Марыя Паўлаўна звярнулася наконт пацвярджэння працоўнага стажу. Хаця ёй і былі дадзены падрабязныя тлумачэнні па ўзнятым пытанні, аднак старшыня райвыканкама даручыў упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама даць больш дэталёвы адказ.

138475633972983-i0

Таццяна Вацлаваўна з аграгарадка Мажа заклапочана тым, што па яе прысядзібным участку ходзяць суседскія куры. Кіраўнік раёна даў даручэнне разабрацца з гэтым пытаннем архітэктурнай і землеўпарадкавальнай службам.

Па звароце Фёдара Карпавіча з в. Доўгае будзе аказана дапамога па заканчэнні рамонту ацяпляльнай сістэмы ў яго доме, а наконт прадастаўлення льгот па аплаце за электраэнергію — даслана пісьмо ў вышэйстаячыя арганізацыі.

Капылянін Іван Вікенцьевіч выказаў просьбу па ўвекавечванні памяці Герояў Савецкага Саюза і Герояў Сацыялістычнай Працы на тэрыторыі раёна. Ён прапанаваў размясціць памятныя таблічкі на дамах, дзе жылі паважаныя людзі. Пытанне будзе дэталёва вывучана. Іван Вікенцьевіч таксама выказаў удзячнасць кіраўніцтву раёна за маштабную работу па навядзенні парадку на зямлі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *