В шестой раз на копыльской земле пройдет областной фестиваль игры и юмора «Капыльскія пацехі»

Актуально Культура

У Капыль пасмяяцца… ды летам, па добрым надвор’і – чаму б не прыйсці-не прыехаць!

Капыльскія пацехі

У шосты раз на капыльскай зямлі пройдзе абласны фестываль гульні і гумару «Капыльскія пацехі». Капылян і гасцей горада запрашаюць 17 чэрвеня ў зону адпачынку стаць сведкамі сапраўднага свята гумару, весялосці, дасціпнасці і спрыту.

Тут парадуюць сваёй творчасцю жартоўныя гурты, гульнёвыя калектывы, аўтары-гумарысты Мінскай вобласці. Сапраўдны майстар-клас пакажуць народныя тэатры народнага гумару «Вясёлыя аўцюкоўцы» з Калінкавіцкага цэнтра культуры Гомельскай вобласці і «Спораўскі акалот» са Спораўскага цэнтра культуры Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Будуць падведзены вынікі конкурсу на лепшую гумарыстычную скульптуру сярод прадпрыемстваў і арганізацый г. Капыля, гасцей шчыра запросяць да сябе разнастайныя фестывальныя пляцоўкі. Можна будзе папоўніць сваю калекцыю сувеніраў і набыць вырабы народных умельцаў у Горадзе майстроў, пакаштаваць ласункі і кулінарныя стравы, прыняць удзел у конкурсах і забавах.

Адкрыццё фестывалю ў 11 гадзін. Шчыра запрашаем!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *