Работать в одном направлении

Новости

Адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі змаглі журналісты сталічных і абласных сродкаў масавай інфармацыі падчас спецыяльнага семінара ў Маладзечне па пытаннях узаемадзеяння органаў і падраздзяленняў МНС са СМІ.

Вучымся карыстацца вогнетушыцелем
Вучымся карыстацца вогнетушыцелем

Супрацоўнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС прадэманстравалі магчымасці сучаснай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, правялі паказальныя выступленні па лакалізацыі буйных і дробных пажараў, выратаванні грамадзян з падпаленых памяшканняў.

Удзельнікам семінара было прапанавана прымераць гідракасцюмы, прайсці паласу перашкод і навучыцца правільна карыстацца вогнетушыцелем. І многія паспрабавалі сябе ў якасці выратавальніка. Была вельмі карыснай для прысутных і дэманстрацыя элементаў аказання першай дапамогі.

Зладжана працуюць выратавальнікі
Зладжана працуюць выратавальнікі

Падчас пленарнай часткі  семінара начальнік абласнога ўпраўлення МНС Максім Шышканаў спыніўся на праблемных пытаннях аб’ектыўнага і ўсебаковага асвятлення надзвычайных сітуацый, якія адбыліся ў цэнтральным рэгіёне ў апошні час, ужываючы пры гэтым наглядны матэрыял. На думку кіраўніка, у пагоні за аператыўнасцю і пад уплывам такіх сучасных сродкаў камунікацыі як сацыяльныя сеткі, не ўсе СМІ сёння імкнуцца аб’ектыўна асвятліць здарэнне, часам скажаюць не толькі інфармацыю, але і сутнасць таго, што адбываецца. Тым не менш СМІ разам з органамі МНС павінны фарміраваць у грамадстве культуру бяспекі жыццядзейнасці.

На семінары знайшлося месца і прыемным момантам. Абласное ўпраўленне МНС адзначыла падзякамі шэраг СМІ «за актыўнае і плённае ўзаемадзеянне па прапагандзе культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва». Максім Шышканаў выказаў на-дзею, што і ў далейшым выратавальнікі сталічнага рэгіёну і вядучыя СМІ вобласці застануцца саюзнікамі ў справе прапаганды бяспечнага ладу і здаровага жыцця і больш за тое, змогуць крочыць і далей у гэтым кірунку.

Маргарыта САКОВІЧ

 Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *