В ГУО «Копыльская вспомогательная школа-интернат» прошла акция «Белгосстрах — детям»

Актуально Образование

Пад такой назвай праходзіць штогадовая акцыя, якую арганізуе найбуйнейшая страхавая кампанія Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, падчас лінейкі з нагоды апошняга званка, у ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» прайшло ўрачыстае мерапрыемства. Яго ганаровымі гасцямі былі прадстаўнікі страхавой кампаніі.

Падарункі ўручае Іван Янаў
Падарункі ўручае Іван Янаў

Дырэктар Мінскага абласнога філіяла «Белдзяржстраху» Наталля Мацяс павіншавала ўсіх з пачаткам канікул, пажадала выдатнага настрою, добрага адпачынку, шмат пазітыўных эмоцый, а галоўнае — здароўя.

Ад імя кампаніі Наталля Валер’еўна ўручыла навучальнай установе грашовы сертыфікат на суму 4 тысячы рублёў, якія будуць зрасходаваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне Іван Янаў уручыў падарункі для выхаванцаў: настольныя гульні, пісьмовыя прылады, спартыўны інвентар, салодкія прысмакі — тарты.

У сваю чаргу для гасцей былі падрыхтаваны незабыўныя эмацыянальныя падарункі — вершы, песні і танцы.

Ад імя педагагічнага і вучнёўскага калектываў дырэктар ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» Марына Крэпская падзякавала прадстаўнікам Белдзяржстраху за аказаную дапамогу і падарункі.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *