Еще один красивый и уютный уголок появился в нашем Копыле

Актуально Новости

Размясціўся ён паміж раённым Цэнтрам культуры і прыпыначным павільёнам.

IMG_4649

Многія жыхары і госці горада, напэўна, заўважылі ліхтар, лавачкі, урны для смецця, якія вырабіў індывідуальны прадпрымальнік са Слуцка Дзмітрый Цвірко. Спонсарамі набыцця новага абсталявання выступілі індывідуальныя прадпрымальнікі Андрэй Трухан і Вольга Трухан. На гэтыя мэты яны выдзелілі каля 4000 рублёў. Устаноўкай жа займаліся работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, таксама яны ўкладвалі тратуарную плітку і бардзюры. Будзем спадзявацца, што гэта месца стане адным з любімых у капылян і будзе заўсёды знаходзіцца ў чысціні і парадку.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *