Новости Копыльского района

Актуально Новости

Дружна — не грузна

Працягваюцца работы па навядзенні парадку ў скверы ля Капыльскага раёна газазабеспячэння.

IMG_3835

IMG_3848-1

Работнікі райвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ЖКГ і гаргазу на працягу дня рыхтавалі тэрыторыю для пасеву газоннай травы. Жанчыны зграбалі рэшткі драўніны, каменне ў кучкі, а мужчыны загружалі смецце ў пагрузчык «Амкадор». Супрацоўнікі Капыльскага раёна газазабеспячэння перакапалі ўчасткі, дзе яшчэ заставаўся дзёран, а камунальнікі правялі паліў дэкаратыўных насаджэнняў.

Касі, каса…

Пачаліся работы па абкошванні вуліц, прыдамавых тэрыторый і дарожных абочын у Капылі.

IMG_5692

Работнікі КУП «Капыльская ЖКГ» наводзяць парадак не толькі ў цэнтры горада, але і на ўскраінах. Так, работы праходзяць па вуліцах Пралетарскай, Партызанскай, Трактарнай, Цімкавіцкай, каля гарадскога пляжа і ў цэнтры Капыля. Службы дарожнага абслугоўвання задзейнічаны на абочынах праезных частак, дзе буйнагабарытная тэхніка не ў стане прайсці. Работнікі ДЭУ №65 РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» працуюць недалёка ад гарадской зоны адпачынку. А прадстаўнікі філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» ДРБУ №124 добраўпарадкоўваюць прыдарожныя часткі па вуліцы Цімкавіцкай.

 

Новая брыгада

У КУП «Капыльская ЖКГ» створана брыгада па расколцы каменя. Яна будзе забяспечваць аб’екты добраўпарадкавання горада будаўнічым матэрыялам.

У склад брыгады ўвайшлі тры спецыялісты. Працаваць яна будзе на базе прадпрыемства ў Скабіне.

 

Для бяспекі руху

Для бяспекі дарожнага руху прынята рашэнне пашырыць дарожнае палатно на выездзе з вуліцы Партызанскай на плошчу Леніна каля ўнівермага № 2 («Юнацтва»).

Гэта дазволіць павялічыць радыус павароту, а праезная частка будзе лепш прагледжвацца.

 

Супраць тытуню

Капыльшчына ўключылася ў правядзенне рэспубліканскай адукацыйна-прафілактычнай акцыі «Беларусь супраць тытуню», якая праходзіць з 12 па 31 мая.

Запланаваны круглыя сталы, урокі здароўя ва ўстановах адукацыі, выставы літаратуры, конкурсы малюнкаў і плакатаў, спартыўныя мерапрыемствы. У Капыльскай ЦБР і Капыльскім райЦГЭ працуюць тэлефоны даверу, арганізуюць дні адкрытай інфармацыі і кансультаванне насельніцва па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння.

 

Змяняецца выгляд

Змяняе свой выгляд Песачанскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Сіламі будаўнічай брыгады аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пры падтрымцы Капыльскага РБУ і раёна электрасетак праведзена тынкоўка і пафарбоўка фасада. Каля будынка заменены бардзюры, разбіты новыя клумбы, высаджаны кветкі, выкананы і іншыя работы па добраўпарадкаванні.

 

У складзе Нацыянальнай зборнай

Пасля пасяджэння рэспубліканскага трэнерскага савета Беларускай федэрацыі біятлону быў аб’яўлены спіс спартсменаў, якія ўвайшлі ў склад Нацыянальнай жаночай і мужчынскай зборных. У апошнюю ўвайшоў і капылянін Антон Смольскі.

Антон Смольский

Гэта стала магчымым у многім дзякуючы добраму выступленню Антона ў сезоне 2016/2017 гадоў у складзе юніёрскай зборнай (III месца на чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юніёраў (гонка праследавання), III месца на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў (індывідуальная гонка).

Наперадзе — Алімпіяда.  Галоўны старт адбудзецца 9-25 лютага 2018 года ў Пхенчхане. Таму жадаем нашаму земляку поспехаў і ўпэўненых стартаў у новым сезоне!

 

Капыляне ў ліку лепшых

Бізнес-кампанія «Эргана» УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» узнагароджана спецыяльным дыпломам у намінацыі «Лепшая бізнес-ідэя» па выніках абласнога фестывалю вучнёўскіх бізнес-кампаній, які нядаўна адбыўся ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Фестываль вучнёўскіх бізнес-кампаній — гэта спосаб прыцягнуць увагу да дзелавой і творчай ініцыятывы вучняў у галіне прадпрымальніцкай дзейнасці, распрацоўкі і рэалізацыі бізнес-ідэй і праектаў. Яго арганізатарамі выступілі ўпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Мерапрыемства праведзена пры падтрымцы Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Фестываль праходзіў у два этапы. Спачатку экспертная група ацэньвала 49 бізнес-планаў, якія зарэгістраваліся на фестываль бізнес-кампаній. Па рашэнні экспертнай групы ў другі этап прайшлі 27 бізнес-кампаній з г. Жодзіна і 12 раёнаў Мінскай вобласці: Барысаўскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Лагойскага, Любанскага, Мінскага, Маладзечанскага, Смалявіцкага, Старадарожскага, Чэрвеньскага, а таксама з Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Навучэнцы, якія прыехалі на фестываль, прадстаўлялі свае бізнес-кампаніі: дэманстравалі вырабленыя тавары, аказваемыя паслугі, бізнес-планы, штатны расклад, службовыя інструкцыі супрацоўнікаў, разлікі, якія адлюстроўваюць фінансавы вынік працы.

Маргарыта САКОВІЧ, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Сяргей ЛАЗОЎСКІ, Павел ШЭІН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.