Копыль стал более красивым

Актуально

Падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі ў Капылі распачалася задоўга да самога свята.

IMG_3410

Напрыклад, работнікі жыллёва-камунальнай службы яшчэ ў пачатку красавіка пачалі праводзіць ямачны рамонт. Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУП «Капыльская ЖКГ» Аляксандр Паляшчук, такім чынам адрамантавана каля 10 км дарожнага пакрыцця па вуліцах Партызанскай, Савецкай, М. Горкага, Пралетарскай, Камсамольскай, 50 гадоў БССР, Маладзёжнай, Прамысловай.

Дзве брыгады лесарубаў працавалі на акультурванні поймаў рэк, вялікая работа праведзена па спілоўванні старых дрэў у горадзе.

Таксама адрамантаваны і пафарбаваны агароджы грамадскіх тэрыторый па вуліцах Партызанскай і Цімкавіцкай. Правераны стан агароджаў і ў прыватных домаўладаннях: выдадзена каля 70 прадпісанняў па прывядзенні іх у належны выгляд. Да Дня Незалежнасці і Дня горада ўсе недахопы павінны быць выпраўлены.

Сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзелам архітэктуры райвыканкама распрацаваны і ўстаноўлены міні-банэры «Са святам!» на слупах па вул. Партызанскай і ў цэнтры горада. Зроблены пяць новых пяціканцовых зорак, якія былі ўстаноўлены ў горадзе і ў зоне адпачынку, а таксама дэкаратыўныя падстаўкі пад флажкі на скрыжаванні ля помніка воінам-вызваліцелям. Там жа абсталявана начная падсветка.

Для таго, каб наш горад стаў больш прыгожым, высаджана  каля  шасці  тысяч  штук  кветак  па вул. Партызанскай, на пл. Леніна і ля помніка воінам-вызваліцелям.

Рыхтаваць горад да майскіх святаў дапамагалі і працаўнікі ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс».

DSCN1265

Менавіта з іх дапамогай была ўсталявана жалезная агароджа пры ўваходзе ў зону адпачынку. Трэба сказаць, што праслы, якія выкарыстоўваліся пры ўстаноўцы — вытворчасць Капыльскага райаграсэрвісу.  Усяго напярэдадні Дня Перамогі было ўстаноўлена 48 метраў агароджы. Работамі былі заняты Анатоль Зяневіч, Уладзімір Кароль, Сяргей Станкевіч і Сяргей Садовік.

Непадалёку ад адміністрацыйнага будынка Капыльскага раёна газазабеспячэння працягваюцца работы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.

IMG_2813

Пасля ачысткі мясцовасці ад старых дрэў і кустоўя, высадкі дэкаратыўнага ядлоўца вядзецца подвоз грунту і ідзе выраўноўванне паверхні зямлі. Таксама пачалася падрыхтоўка часткі сквера да наступнага этапа —  абустройства тратуара. Перад тым як тут з’явіцца бетонная дарожка, супрацоўнікі Капыльскага раёна газазабеспячэння з дапамогай тэхнікі КУП «Капыльская ЖКГ» знялі верхні пласт грунту і зрабілі пясчана-жвіравую падушку. У хуткім часе будуць праведзены работы па ўкладцы бардзюра і пасеяна газонная трава.

Падрыхтавалі Сяргей КОЗЕЛ, Сяргей ЛАЗОЎСКІ і Крысціна ЖОГАЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *