Поставлены конкретные задачи

Актуально У райвыканкаме

Работа Блеўчыцкага сельвыканкама і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі разглядалася падчас выязнога пасяджэння Капыльскага раённага выканаўчага камітэта.

Падчас наведвання Быстрыцкага дзіцячага сада
Падчас наведвання Быстрыцкага дзіцячага сада

Члены райвыканкама, кіраўнікі зацікаўленых арганізацый, прадпрыемстваў і службаў, старшыні сельвыканкамаў на свае вочы змаглі ўбачыць, як ідуць работы па навядзенні парадку не толькі на тэрыторыі Блеўчыцкага сельсавета, але і на ўсім шляху следавання. Тлумачэнні аб рабоце давалі кіраўнікі сельвыканкамаў і сельгаспрадпрыемстваў, а таксама арганізацый сацыяльнай сферы.

IMG_5025

Сярод наведаных устаноў — Ляшнянскі клуб-бібліятэка, Быстрыцкая ўчастковая бальніца, Быстрыцкая сярэдняя школа і дзіцячы сад. Вялікае ўражанне пакінула фермерская гаспадарка «Кіявіцкае», пра работу якой расказаў яе кіраўнік Мікалай Лапотка.

Кіраўнік фермерскай гаспадаркі Мікалай Лапотка
Кіраўнік фермерскай гаспадаркі Мікалай Лапотка

Безумоўна, за апошні час па добраўпарадкаванні тэрыторыі Блеўчыцкага сельсавета было зроблена нямала, але, паводле слоў старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча, недастаткова, каб дзейнасць мясцовай улады ў дадзеным напрамку атрымала выдатную адзнаку. Назіраецца шмат недапрацовак, работа над якімі яшчэ наперадзе.

Так, сельвыканкаму сумесна з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і землеўпарадкавальнай службай райвыканкама даручана да 9 мая закончыць добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол кафэ «Мая Марыя» ў в. Дзярэчына. Такі ж тэрмін устаноўлены для завяршэння работ па ўстаноўцы агароджы на грамадзянскіх могілках у гэтым жа населеным пункце, для аптымізацыі зямельных участкаў у в. Кіявічы, для навядзення парадку на полі паблізу в. Мацкевічы.

Тлумачэнні дае дырэктар Быстрыцкай сярэдняй школы Мікалай Трус
Тлумачэнні дае дырэктар Быстрыцкай сярэдняй школы Мікалай Трус

Будуць прадоўжаны: работы па навядзенні парадку на прыдарожнай паласе на аўтадарозе Гулевічы — Блеўчыцы, уборка таполяў на ўчастках дарог Цімкавічы — Лешня, Лешня — Кіявічы. Раённай землеўпарадкавальнай службе даручана за нямэтавае выкарыстанне зямлі ТАА «ЮКБ-Сэрвіс» арганізаваць работу па адабранні зямельнага ўчастка ў в. Гулевічы.

Улічваючы, што магазін в. Блеўчыцы знаходзіцца на даволі ажыўленым месцы, ёсць патрэба ў арганізацыі стаянкі для аўтамабіляў, добраўпарадкаванні тэрыторыі, што зробіць гандлёвую кропку больш прывабнай для наведвальнікаў. Гэтыя работы неабходна завяршыць да пачатку ліпеня. Шэраг даручэнняў паследаваў пасля наведвання Быстрыцкай участковай бальніцы: абустройства пандуса, распрацоўка аптымальнага аўтобуснага маршрута для падвозу насельніцтва Доктаравіцкага сельсавета.

Былі пастаўлены і іншыя канкрэтныя задачы, выкананне якіх дазволіць зрабіць тэрыторыю Блеўчыцкага сельсавета больш добраўпарадкаванай. Чарговае выязное пасяджэнне райвыканкама пройдзе ў Цімкавіцкім сельсавеце.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *