Свой спортивный зал действует в Копыльском филиале ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат»

Сцежкай здароўя

Цяпер пасля працоўнага дня работнікі прадпрыемства, аматары здаровага ладу жыцця, спяшаюцца ў нявялікае памяшканне, якое размешчана ў цэху па вытворчасці сухой малочнай сыроваткі. «Спачатку тут планавалі зрабіць залу пасяджэнняў, але пакуль не закупілі неабходную мэблю, — расказаў старшыня прафкама філіяла Уладзімір Дамашэвіч. — Таму члены прафсаюзнай арганізацыі прапанавалі дырэктару Івану Горбачу пакуль выкарыстоўваць памяшканне як спартыўную залу».

IMG_9302-1

Дзякуючы падтрымцы адміністрацыі тут з’явіўся тэнісны стол. Работнікі з задавальненнем прыходзяць сюды пагуляць у тэніс. Акрамя гэтага, на прадпрыемстве склалася свая група здароўя, у якую ўваходзяць выключна жанчыны. Пад сучасную дынамічную музыку ў спартзале праходзяць гімнастычныя заняткі па фітнесе.  Інжынер па матэрыяльна-тэхнічным  забеспячэнні філіяла Настасся Курловіч  (па сумяшчальніцтве  інструктар) з веданнем справы складае пералік практыкаванняў для групы. «Мы займаемся сучасным напрамкам фітнесу — зумба, — тлумачыць Настасся Міхайлаўна. — Гэта параўнальна малады танцавальны кірунак, які толькі развіваецца ў Беларусі. Праграма спалучае ў сабе элементы хіп-хопа, сальсы, самбы, мамбы, танца жывата. Такі супер-мікс зрабіў зумбу адной з самых папулярных трэніровак для пахудання».

У групу фітнесу штодзень прыходзіць каля дзесяці чалавек. Для заняткаў кожны з іх набыў для сябе фітбол, што дазволіла значна разнастаіць праграму.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *