Подарили весеннее настроение

Актуально Общество

Прадстаўнікі раённай улады, раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» напярэдадні Дня жанчын наведаліся ў акушэрскае аддзяленне Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы, каб павіншаваць з вясновым святам яго пацыентаў.

IMG_1237

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, дырэктар ДУ «Капыльскі ТЦСАН», старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала Аўсюк, прадстаўнікі адміністрацыі ЦРБ уручылі кветкі і выказалі віншаванні са святам Таццяне Рымашэўскай, Вікторыі Лазоўскай, Марыне Ляўчук і Яне Сідарэвіч, якія гэтымі днямі сталі матулямі. У адрас маладых мам прысутныя выказалі пажаданні здароўя, дабрабыту, каб іх немаўляты не ведалі дэфіцыту дабрыні і пяшчоты і раслі паслухмянымі і здаровымі.

Вераніка Сабалеўская, Кацярына Грыневіч, Алена Берднік, Святлана Пасюк, Кацярына Траян і Дар’я Новікава з дня на дзень таксама стануць матулямі. Разам са словамі віншавання і кветкамі госці выказвалі пажаданні лёгкіх родаў і моцнага здароўя ім і іх будучым дзецям.

З Днём жанчын Аляксандр Ліпніцкі, Святлана Маліноўская і Ала Аўсюк павіншавалі таксама ўсіх супрацоўніц акушэрскага аддзялення. У іх адрас прагучалі словы ўдзячнасці за прафесіяналізм і адказныя адносіны да сваёй работы.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.