Накануне Дня вывода войск из Афганистана почтили память погибших воинов-интернационалистов — уроженцев Копыльщины

Актуально Память

Старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ, намеснік старшыні РА ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Аляксандр Касінскі, начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Маргалік і воін-інтэрнацыяналіст Аляксандр Пыл усклалі карзіны кветак на магілы загінуўшых у афганскай вайне. Яны наведалі месцы пахавання Валянціна Вайцяховіча  — у вёсцы Дусаеўшчына, Дзмітрыя Калевіча — в. Стары Капыль, Аляксандра Карповіча — в. Бабоўня, Уладзіміра Драцкага — в. Чырвоная Дубрава, Генадзя Міхалковіча — в. Мацкевічы.

На магіле Аляксандра Карповіча
На магіле Аляксандра Карповіча

Таксама, па традыцыі, штогод прынята наведваць бацькоў загінуўшых. На жаль, на тэрыторыі раёна іх засталося зусім мала. Сустрэліся з Соф’яй Іванаўнай Міхалковіч (маці Генадзя Міхалковіча) з Мацкевіч і ўручылі матэрыяльную дапамогу ад Капыльскага райвыканкама.

Павел ШЭІН

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *