З надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Праздник

Нашы шаноўныя падпісчыкі, няштатныя аўтары, юныя аматары слова, работнікі паштовай сувязі і ўвогуле ўсе тыя, для каго раёнка стала добрым сябрам, са святамі вас, з надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Новы год — заўсёды радаснае і непаўторнае свята, непадобнае на іншыя. Дарослыя, як і дзеці, чакаюць цуда, вераць у тое, што ў навагоднюю ноч збудуцца самыя патаемныя мары. Адпачніце ад будзённай працы, накрыйце святочны стол і задумайце жаданне. І няхай яно абавязкова збудзецца!

Жадаем, каб удача ніколі не абмінала вашы дамы, моцнага вам здароўя, шчасця, добрага настрою. Спадзяёмся, што наша сяброўства прадоўжыцца і надалей і стане надзвычай плённым.

Калектыў рэдакцыі газеты “Слава працы”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *