Семейные творческие традиции Волковых

Культура

Раман Волкаў на пачатку новага 2017 года ўзнагароджаны Дыпломам III ступені па выніках ХХ Рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».

3398-1
Таццяна і Раман Волкавы

Раман — навучэнец аб’яднання па інтарэсах «Самі майстры» ДУА «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М.С. Высоцкага». Яго педагог і «па сумяшчальніцтве» мама Таццяна Мікалаеўна Волкава добра вядома на Капыльшчыне: яна ўзначальвае раённы Цэнтр ткацтва ды і сама валодае шматлікімі талентамі. Таму нягледзячы на маладосць імкнецца перадаць хлопчыкам і дзяўчынкам свае ўменні і навыкі. Творчая работа, якую Раман  прадстаўляў у намінацыі «Мастацкая саломка», — маска каляднай казы, сплеценая з саломкі. Плесці з гэтага залацістага прыроднага матэрыялу таксама навучыла мама.

Дарэчы, узнагароджанне пераможцаў адбылося ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, дзе праект рэалізуецца з 1996 года і займае дастойнае месца ў шэрагу знакавых рэспубліканскіх конкурсаў. У юбілейным ХХ Рэспубліканскім конкурсе сёлета прынялі ўдзел больш за 10 000 навучэнцаў з 487 устаноў адукацыі. Пераможцамі сталі каля 90 удзельнікаў і прыемна, што сярод іх —  Раман Волкаў.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *