ОАО «Белагропромбанк»: «Умейте деньги сберегать»

Актуально Галоўныя падзеі

З мэтай фарміравання і павышэння фінансавай пісьменнасці дзяцей ААТ «Белаграпрамбанк» праводзіць акцыю «Твае першыя фінансы», якая стала ўжо традыцыйнай.

Наталля Астраух з юнымі ўдзельнікамі акцыі
Наталля Астраух з юнымі ўдзельнікамі акцыі

Адна з такіх сустрэч са спецыялістамі разлікова-касавага  цэнтра № 28  у г. Капылі філіяла ААТ «Бел-аграпрамбанк» — Мінскае абласное ўпраўленне прайшла ў сярэдняй школе № 3 г. Капыля. Удзельнікамі акцыі сталі 54 вучні пятых класаў агульнаадукацыйнай установы.

Для кожнага дзіцяці грошы ўжо з’яўляюцца неад’емнай часткай іх паўсядзённага жыцця. Да пэўнага ўзросту яны часта не задумваюцца, адкуль у бацькоў з’яўляюцца фінансы, да канца не разумеюць, што грошы неабходна зберагаць. Таму ААТ «Белаграпрамбанк» узяло на сябе задачу навучыць кожнае дзіця правільна размяркоўваць свае грашовыя сродкі.

Спачатку юныя ўдзельнікі здзейснілі падарожжа ў свет фінансаў разам з казачным персанажам Агрыкам. У пазнавальным мультфільме ён у лёгкай і даступнай форме распавядае дзецям, што такое грошы і калі яны з’явіліся, што такое пластыкавая картка, банкамат, інфакіёск і як імі карыстацца.

У канцы пазнавальнай сустрэчы намеснік начальніка РКЦ № 28 начальнік аддзела рознічных паслуг Наталля Астраух і спецыяліст па аперацыйна-касавай рабоце аддзела рознічных паслуг Антаніна Ляшко ўручылі хлопчыкам і дзяўчынкам падарунак — кнігу-казку «Твае першыя фінансы», якая таксама ўводзіць дзяцей у свет фінансаў. Аб’ём кнігі — больш за 60 старонак. Такім чынам ААТ «Белаграпрамбанк», прыцягваючы ў ненадакучлівай форме дзяцей да чытання, прывівае фінансавую пісьменнасць і беражлівасць.

Усяго ў Капыльскім раёне ў акцыі «Твае першыя фінансы» прымуць удзел 292 вучні пятых класаў агульнаадукацыйных школ.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *