«Копыляне» собирают друзей

Актуально Культура

Глядзельная зала раённага Цэнтра культуры была практычна запоўнена гледачамі, якія прыйшлі з намерам яшчэ раз атрымаць асалоду ад  творчасці народнага ансамбля народнай музыкі «Капыляне».

Новы састаў «капылян»
Новы састаў «капылян»

На сцэне гучалі народныя песні і музычныя кампазіцыі, якія суправаджаліся бурнымі апладысментамі. Кульміна-цыяй праграмы стала віртуозная ігра на дудцы і флейце мастацкага кіраўніка калектыву Аляксандра Булакевіча, які выканаў вядомыя кампазіцыі, а таксама аўтарскія. Цікавымі сталі нумары, дзе ў дуэце з яго інструментамі гучаў і эстрадны вакал у выкананні Алены Зяньковіч.

Афіцыйна «Капыляне» аднавіліся ў красавіку і з гэтага моманту прымалі ўдзел ва ўсіх значных святочных мерапрыемствах нашага раёна — 9 мая, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень горада Капыля, Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Аляксандр Булакевіч расказаў аб цяперашнім народным ансамблі народнай музыкі «Капыляне», які паспеў праславіцца не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

— Калектыў пачаў існаваць у 1996-м годзе, — дзеліцца Аляксандр Антонавіч. — Праўда па некаторых прычынах ён некалькі разоў распадаўся, але гэта не перашкодзіла зноў нам згуртавацца.

Састаў трохі памяняўся: цяпер за цымбаламі новая ўдзельніца Крысціна Коршунава, па-ранейшаму ў калектыве — Аляксандр Булакевіч (дудка, флейта), Дзмітрый Якубоўскі (бас-гітара), Аляксандр Карповіч (акардэон), Вячаслаў Курчык (рытм-секцыя). Раней была ўдарная ўстаноўка, але цяпер, без барабанаў, паводле слоў Аляксандра Антонавіча, ансамбль стаў больш мабільным: гук усіх інструментаў атрымаўся акадэмічным.

У планах ансамбля «Капыляне» — выступіць на рэспубліканскіх мерапрыемствах, такіх як конкурс-фестываль «Напеў зямлі маёй», «Чалавек года» і «Дажынкі-2017». Зараз над гэтым і працуе калектыў.

Павел ШЭІН

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *