Юбилей земляка

2016 - год культуры

У  Слабадакучынскай СШ  прайшла літаратурная гадзіна «Нястомны даследчык роднага слова», прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Сцяпана Александровіча.

%d0%b0%d0%bb%d0%b5%d0%ba%d1%81%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b8%d1%87_%d1%81%d1%82%d0%b5%d0%bf%d0%b0%d0%bd_%d0%b3%d1%83%d1%81%d0%b5%d0%b9%d0%bd%d0%be%d0%b2%d0%b8%d1%87

У школьнай бібліятэцы сабраліся вучні старэйшых класаў, педагогі і загадчык Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч, якая і адкрыла мерапрыемства. Валянціна Зянонаўна адзначыла, што знакаміты зямляк  прайшоў творчы шлях ад настаўніка беларускай мовы і літаратуры да прафесара БДУ, доктара філалагічных навук.

Яна Коршук і Крысціна Францкевіч азнаёмілі прысутных з біяграфіяй пісьменніка. Кацярына Ліхадзіеўская расказала аб гераічнай старонцы Сцяпана Александровіча ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З заключным словам выступіла настаўніца беларускай мовы Людміла Астрэйка: «Наш зямляк, нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, зрабіў значны ўклад у развіццё роднага слова, плённа спалучаючы выкладчыцкую дзейнасць на філалагічным факультэце БДУ з даследаваннем гісторыі беларускай літаратуры».

Барыс ДЗЕНІСЮК,

член ГА «Беларускі саюз журналістаў»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *