Сацыяльны прытулак наведали госці

Актуально Общество

У пятніцу, 24 снежня, напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова, у сацыяльны прытулак г. Капыля прыходзілі шматлікія наведвальнікі. І справа не толькі ў тым,  што ў гэтыя дні хлопчыкам ідзяўчынкам прынята дарыць падарункі. Яшчэ адна знакавая падзея паклікала гасцей у сцены гэтай установы:споўнілася роўна 10 гадоў з дня яе заснавання.

Прадстаўнічую дэлегацыю на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд сардэчна сустракалі калектыў сацыяльнага прытулку і яго выхаванцы. Работнікі гэтай установы адукацыі падрыхтавалі невялікую праграму-прэзентацыю пра сваё жыццё, станоўчыя дасягненні, галоўнае з якіх – вяртанне дзяцей у іх біялагічныя сем’і. Хлопчыкі і дзяўчынкі парадавалі гасцей вершамі, добра знаёмымі сардэчнымі песнямі. Весела прайшлі і гульні, у якіх удзельнічалі і дарослыя, і дзеці.

Удзячнасць калектыву за добрыя сэрцы, чуласць і мацярынскае цяпло прагучалі ад Анатоля Жданені, Марыі Сандрозд, начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Аляксея Абросімава, старшыні раённага аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Зоі Дайняк, шэфаў — старшыні СВК “Скабін” Віктара Станкевіча, дырэктара СШ №3 Вячаслава Ярмалінскага. Ад раённай “вертыкалі”, РА РГА “Белая Русь”, аддзела адукацыі райвыканкама, Беларускага дзіцячага фонду калектыў прытулку і яго выхаванцы атрымалі каляровы тэлевізар, спартыўны інвентар, настольныя гульні  і салодкія падарункі. А спонсар, які пажадаў застацца невядомым, для хлопчыкаў і дзяўчынак набыў білеты на навагодняе прадстаўленне ў Дзяржаўны цырк г. Мінска.

Не засталіся без падарункаў і госці свята. Для іх калектыў і выхаванцы сацыяльнага прытулку сваімі рукамі прыгатавалі невялічкія вырабы – сімвалы надыходзячага года — сімпатычных і мажных катоў.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКУ: ганаровыя госці на ўрачыстасці ў сацыяльным прытулку.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *