Я выбираю «Слава працы»!

Актуально Новости

img_4553

Таццяна Шастакова, інспектар прапаганды Капыльскага РАНС, старшы лейтэнант унутранай службы:

— Рэдакцыя газеты  «Слава працы» цесна супрацоўнічае з Капыльскім РАНС. У рамках прапаганды бяспекі жыццядзейнасці праводзім рэйды з наступным асвятленнем у газеце. Добры прыклад нашага супрацоўніцтва — сумесны праект пад назвай «Мужество. Честь. Смелость», матэрыялы пад рубрыкай «Беражыце сябе!».

Самае галоўнае, каб людзі, якія чытаюць нашы матэрыялы, рабілі для сябе высновы і кіраваліся ведамі па пажарнай бяспецы ў далейшым.

Прыемна, калі, чытаючы «СП», у чарговы раз сустракаеш заметкі пра поспехі і выступленні ўзорнай дзіцячай студыі вакалу «Клио», дзе ўдзельнічае мая дачка, і народнага жаночага вакальнага ансамбля «Алира», у якім я спяваю.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *