Дорогами Мулявина

2016 - год культуры Актуально

Пад эгідай Года культуры і юбілея Уладзіміра Мулявіна беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» дае канцэрты па нашай краіне. Калектыў завітаў і на Капыльшчыну.

Адметна, што Год культуры супадае з адной значнай датай: сёлета адзначаецца 75 год са дня нараджэння вядомага дзеяча, народнага артыста СССР, музыканта, спевака, заснавальніка і мастацкага кіраўніка беларускага ВІА «Песняры» Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна. У 2002 годзе гэтага знакамітага чалавека не стала, але ён пакінуў пасля сябе памяць, якая жыве да гэтага часу і будзе існаваць яшчэ доўга: «Песняроў» памятаюць і ведаюць нават за межамі Беларусі.

img_8253-1

У зале РЦК быў сапраўдны аншлаг: кожны прыйшоў паслухаць жывое выкананне музыкантаў. Удзельнікі ансамбля папярэдзілі прысутных, што паміж залай і музыкантамі павінен адбыцца дыялог. Гледачы з гэтай просьбай згадзіліся: амаль дзве гадзіны ў зале не сціхалі апладысменты як знак удзячнасці музыкантам.

«Песняры» надоўга запомняцца капылянам. І гэта сапраўды так! Імправізацыя падчас выступлення, майстэрства ігры на розных інструментах і самае галоўнае — непадробнае выкананне з ноткамі ў вакале, якое менавіта і засталося ў памяці ад тых самых «Песняроў». Нягледзячы, што ў калектыве адносна «маладыя» ўдзельнікі, сапраўдны характар выступлення яны захавалі. Для гледачоў выконваліся як новыя, так і старыя кампазіцыі. Прагучала шмат твораў Уладзіміра Мулявіна як аўтара-аранжыроўшчыка, які даў другое жыццё беларускім народным песням.

Цяперашні мастацкі кіраўнік БДА «Песняры» Раман Козыраў адзначыў цікавы факт, што яго жонка родам з нашага раёна. Таму, як прызнаецца Раман, кожны візіт на гэтую зямлю — асаблівы.

Музыканты ўдзячны работнікам раённага Цэнтра культуры, якія аднесліся да падрыхтоўкі канцэрта з вялікай адказнасцю. Словы вялікай удзячнасці выказалі гледачам, якія прынялі «Песняроў» з добрым настроем. Удзельнікі калектыву спадзяюцца, што такія сустрэчы пройдуць яшчэ не адзін раз на Капыльшчыне і яны будуць рады прыязджаць  на нашу зямлю.

Павел ШЭІН

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *