Аднымі з першых ствараць навагодні настрой пачынаюць супрацоўнікі гандлю. Ужо з канца лістапада магазіны пачалі змяняць сваё аблічча і ўпрыгожвацца неабходнай атрыбутыкай, вітрыны зазіхацелі рознакаляровай ілюмінацыяй.

Кожны з нас імкнецца крыху раней набыць навагоднія падарункі. Таму ў гандлёвыя кропкі Капыльшчыны ўжо завезена 2000 прыгожа аформленых цукеркавых набораў кандытарскіх фабрык «Камунарка», «Спартак», «Красный пищевик». І не толькі ў звычайных папяровых каробачках, але і ў форме мяккіх цацак. Цудоўна: цукеркі з’еў — сувенір застаўся. Таксама падарункі фарміруюць і на месцы самі прадаўцы.
У капылян і жыхароў раёна ёсць магчымасць падаць заяўкі на выраб тартоў, пірагоў і іншых кандытарскіх і кулінарных вырабаў.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота аўтара