Последний осенний субботник прошел на Копыльщине

Актуально

Бясспрэчна, усе мы жадаем жыць на прыгожай, дагледжанай зямлі, хочам ганарыцца сваім раёнам, горадам або вёскай, домам. І гэта ў нашых руках, неабходна толькі ўсім разам узяцца за справу, разам навесці парадак у кожным населеным пункце, на вуліцы, на падвор’і.

img_0157

Дзеля гэтага ў адпаведнасці з пратаколам даручэнняў старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры Капыльскім райвыканкамам і быў арганізаваны суботнік, на які запрашаліся працоўныя калектывы, жыхары раёна.

Падчас суботніка ў належны выгляд прыводзілі населеныя пункты, тэрыторыі могілак, мемарыяльных комплексаў, памятных месцаў. У першую чаргу зграбалася і зносілася апалае лісце, каб падрыхтаваць зямлю да снежнага покрыва.

Парадак таксама наводзіўся на тэрыторыях, якія прылягаюць да жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, рамонтна-механічных майстэрняў, арганізацый, устаноў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, культуры і аховы здароўя. Акрамя таго, былі ліквідаваны несанкцыянаваныя звалкі бытавога смецця.

У горадзе актыўна выйшлі наводзіць парадак суботнім ранкам супрацоўнікі райвыканкама, прадстаўнікі сацыяльнай сферы, прадпрыемстваў і арганізацый. Яны пераважна прыбіралі ў скверах, каля сваіх адміністрацыйных будынкаў. Аналагічныя работы праводзіліся і на тэрыторыі сельсаветаў.

Усяго ж на Капыльшчыне, як паведаміў начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Чаркас, у перадзімовым суботніку прынялі ўдзел 1256 чалавек.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *