Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич провел очередной прием граждан

Зваротная сувязь

На прыём грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча, які ён правёў на гэтым тыдні ў сераду, прыйшлі два чалавекі.

123

Жыхар в. Калодзезнае Віктар Дашкевіч выказаў заклапочанасць санітарным станам крынічкі ля сажалкі ў в. Багушы. З-за нядобраўпарадкаванай тэрыторыі вада ў ёй забруджваецца і становіцца непрыдатнай для выкарыстання.

Анатоль Ліневіч даручыў кіраўніцтву прадпрыемства меліярацыйных сістэм і інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разабрацца па гэтым пытанні і даць адказ заяўніку ва ўстаноўленыя тэрміны.

Акрамя таго, Віктара Дашкевіча хвалюе стан дарогі ў іх населеным пункце, якая перыядычна разбіваецца тэхнікай мясцовага сельгаспрадпрыемства і лясгаса.

Кіраўнік раёна даў даручэнні ДРБУ № 124 і Цімкавіцкаму сельвыканкаму вывучыць сітуацыю і па меры магчымасці адрамантаваць вуліцу ці ўключыць яе ў графік рамонту на наступныя гады.

Наконт вырашэння пытанняў, якія заяўнік задаваў падчас прамых ліній, што праводзіліся прадстаўнікамі мясцовай улады раней, Анатоль Ліневіч адзначыў, што яны будуць абмеркаваны з усімі зацікаўленымі службамі. У прыватнасці, добраўпарадкаваць з’езд у кар’ер па дарозе з Капыля на Вялікую Раёўку даручана ДРБУ № 124, а пытанне знаходжання сабак на суседскай сядзібе ў Калодзезным — вывучыць мясцоваму сельвыканкаму.

Жыхарка в. Чыжэвічы Рамуальда Лазюк звярнулася наконт аказання ёй матэрыяльнай дапамогі на медыцынскае абследаванне пасля аперацыі. Як патлумачыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч, Рамуальдзе Ануфрыеўне па хадайніцтве капыльскага ўпраўлення Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама ў верасні 2016 года была аказана дапамога са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Наступная магчыма толькі ў 2017 годзе. Анатоль Ліневіч парэкамендаваў заяўніцы звярнуцца ў Капыльскі райаграсэрвіс, дзе яна адпрацавала 26 гадоў. Пытанне будзе разгледжана з улікам умоў калектыўнага дагавору.

Зварот наконт дадатковага заезду маршрутнага аўтобуса ў в. Чыжэвічы аўтапаркам № 21 будзе разгледжаны ў снежні. На працягу месяца будзе вывучаны пасажырапаток, а потым прынята канчатковае рашэнне.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *