Четыре Диплома привезли с Международной выставки-конкурса стендового моделизма «Минск-2016» педагог и воспитанники Центра творчества детей и молодежи Копыльского района

Актуально Образование

Работы нашых землякоў выстаўляліся побач з мадэлямі майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы. Трэба адзначыць, што ў намінацыі «Авія. Папера» выхаванец Цэнтра Казімір Давідовіч атрымаў Дыплом І ступені, у намінацыі «Бронетанкавая тэхніка» — ІІ ступені. Аляксей Лобан стаў уладальнікам Дыплома ІІІ ступені ў намінацыі «Аўтамабілі». А іх педагог І.І. Жаланны ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «Дыяграма. Папера».

img_9882

Для хлопчыкаў удзел у конкурсах такога маштабу не першы. За чатыры гады заняткаў у гуртку «Тэхнічнае мадэліраванне» яны ўжо тры разы пабывалі на конкурсе паветраных змеяў, другі раз — стэндавага мадэлізму. Казімір і Аляксей вучацца ў гімназіі № 1 г. Капыля, а свой будучы лёс збіраюцца звязаць з праграміраваннем і аўтамабілебудаваннем. А цяперашняе хобі, па іх меркаванні, на ўсё жыццё.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *