На Копыльщину приедет Митрополит Тадеуш Кондрусевич

Духоўнасць

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыбудзе ў Капыль 12 лістапада ў 11 гадзін. 

hamitsevich_0362-copy

Яго прыезд звязаны з асвячэннем памятнага знака на кургане роду Вайніловічаў. Шаноўныя госці і ўсе жадаючыя накіруюцца ў Савічы ў 11.10, дзе таксама пройдзе асвячэнне пахаванняў і кароткая малітва за ўсіх памерлых з роду Слугі Божага Эдварда Вайніловіча.

Пасля вяртання ў Капыль, у 12 гадзін, пачнецца ўрачыстая Святая Імша ў касцёле Святых Пятра і Паўла за ўсіх памерлых з горада і навакольных мясцін. У 13 гадзін у раённым Цэнтры культуры адбудзецца духоўны канцэрт для вернікаў і ўсіх жадаючых.

Эдвард Антоні Леанард Вайніловіч — буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі. Ён пабудаваў Чырвоны касцёл у Мінску ў пачатку XX стагоддзя ў гонар сваіх памерлых дзяцей — Сымона і Алены. У 2006 годзе ў касцёле перапахавалі яго астанкі згодна з апошняй воляй.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *