В Копыльском районе продолжаются работы по наведению порядка на земле

Галоўныя падзеі

На Капыльшчыне працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.

Зразумела, у гэты перыяд павінна стаць больш парадку на ўсіх тэрыторыях, а вось напярэдадні восеньскіх «Дзядоў» у асаблівае поле зроку трапляюць могілкі і месцы пахавання загінуўшых землякоў.

Ля брацкай магілы ў в. Дусаеўшчына
Ля брацкай магілы ў в. Дусаеўшчына

Дагледжаныя месцы вечнага спачыну больш за ўсё патрэбны нам, жывым, таму што без сувязі з мінулым няма будучыні, а стан могілак — гэта адзін з важных паказчыкаў нашага стаўлення да мінулага. Падтрыманне парадку на могілках і прылеглых да іх тэрыторыях уваходзіць у кампетэнцыю шэрагу афіцыйных службаў, адной з іх з’яўляецца ДУ «Капыльскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Калі людзі прыбіраюць магілы блізкіх, са смеццем яны паступаюць па-рознаму. Таму ў гэты час і праводзяцца рэйды. На гэты раз быў наведаны Капыльскі сельсавет.

У першую чаргу павінна быць чыста на саміх могілках і на прылеглай тэрыторыі. Паміж магіламі і вакол іх не павінна быць бур’яну і хмызнякоў. Звонку, вакол агароджы, таксама не месца стыхійным звалкам і зараснікам. У ідэале каля могілак для часовага складвання рытуальнага смецця павінна быць абсталявана абгароджаная кантэйнерная пляцоўка з адным ці некалькімі кантэйнерамі. Хаця дастаткова проста зрабіць воданепранікальную (з бетонным або асфальтавым пакрыццём) пляцоўку і абгарадзіць яе з трох бакоў. Арганізацыя вывазу смецця (па меры яго назапашвання) з пляцовак на сельскіх могілках і кантроль над гэтым ускладзены на сельвыканкамы, хаця яны не знаходзяцца на іх балансе, аднак размяшчаюцца на іх адміністрацыйнай тэрыторыі.

На могілках у в. Дусаеўшчына
На могілках у в. Дусаеўшчына

Засмучае той факт, што насельніцтва не заўсёды з разуменнем адносіцца да выканання патрабаванняў. Напрыклад, у в. Дусаеўшчына побач з таблічкай, якая ўказвае на забарону скідвання смецця, заўважылі несанкцыянаваную звалку, праўда, яна яшчэ была не вельмі вялікіх памераў. Аднак выкінуць смецце ў кантэйнер у нашых грамадзян, відаць, не хапіла сілы. Увогуле ж карціна на наведаных могілках у Скабіне і Мазалях назіраецца нядрэнная: відаць, што тэрыторыі падкошваюцца, смецце перыядычна вывозіцца, аварыйныя дрэвы спілоўваюцца (напрыклад, як у Мазалях, дзе пакуль што з-за адсутнасці тэхнікі яшчэ не паспелі звезці дровы, але яны складзены, каб нікому не перашка- джаць).

Спілоўваюцца аварыйныя дрэвы на могілках у в. Мазалі
Спілоўваюцца аварыйныя дрэвы на могілках у в. Мазалі

Дарэчы, на тэрыторыі сельсавета клапоцяцца пра навядзенне парадку не толькі на грамадзянскіх могілках, але і на воінскіх пахаваннях, каля помнікаў аднавяскоўцам. Пацвярджэнне таму — правядзенне ўборкі ля брацкай магілы ў Дусаеўшчыне. Толькі вось магутныя таполі побач з лініяй электраперадачы выклікаюць занепакоенасць.

Падчас рэйду таксама звярталася ўвага на навядзенне парадку на пустуючых і безгаспадарных домаўладаннях. Відавочна, што на тэрыторыі сельсавета работы па меры магчымасці праводзяцца. Як паведаміла старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, згодна з Указам № 100 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у рэгістр пустуючых пастаўлены пяць дамоў, па трох прайшлі суды, і пабудовы прызнаны безгаспадарнымі. Вядзецца актыўная работа па іх продажы, а таксама акультурванні прылеглай тэрыторыі.

Новая агароджа на вуліцы Кастрычніцкай у в. Дусаеўшчына
Новая агароджа на вуліцы Кастрычніцкай у в. Дусаеўшчына

Увогуле з пачатку года санітарнай службай праведзена 539 абследаванняў суб’ектаў гаспадарання па навядзенні парадку, пры 362 маніторынгах выяўлены парушэнні. За гэты час выдадзена 371 рэкамендацыя і прадпісанне па ўхіленні парушэнняў, па 111 пратаколах спагнана штрафаў на суму 9786 дэнамінаваных рублёў.

У рэйдзе прымалі ўдзел:

Яўген БАГАДЗЯЖ, выконваючы абавязкі галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна;

Сяргей КОЗЕЛ, загадчык аддзела радыё і інфармацыі рэдакцыі газеты «Слава працы»

Фота Сяргея КОЗЕЛА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *