Ежегодно верующие Католической Церкви 2 ноября вспоминают и молятся за своих умерших предков, родных, родственников и знакомых

Актуально Духоўнасць

%d1%81%d0%bd%d0%b8%d0%bc%d0%be%d0%ba

Гэты дзень прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Калісьці, як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыі Хрыстовага Касцёла ўспамін усіх памерлых адзначаўся адразу пасля святкавання Пасхі. Аднак з цягам часу з развіццём багаслоўя на Захадзе ўспамін памерлых пачалі адзначаць напрыканцы года (каляндарнага і літургічнага), калі ўсё наваколле нібыта замірае… Гэтую традыцыю ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў увёў абат бенедыктынцаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.

На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Таму ўсе каталікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы.

Парадак наведвання могілак у суботу — 5 лістапада:

Руднікі — 10.00,

Язвіны — 10.30,

Бабоўня — 11.00,

Думічы — 12.00,

Капыль — 13.00,

Чарнагубава — 14.30.

Аляксандр ТАРАСЕВІЧ,

пробашч касцёла святых Пятра і Паўла ў г. Капылі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *