Поздравили самую старшую жительницу Копыльщины

Общество

Адзіную ў раёне 100-гадовую жыхарку з вёскі Доўгае Цімкавіцкага сельсавета Ганну Іосіфаўну Дуброўскую павіншавалі з Днём пажылых людзей.

012

Да яе завіталі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і дырэктар ДУ «Капыльскі ТЦСАН», старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская. Зусім нядаўна, у ліпені, Ганна Іосіфаўна прымала віншаванні з адметным 100-гадовым юбілеем. І зноў, як і тады, на парозе дома гасцей сустракае дачка жанчыны, Ядвіга Станіславаўна.

Вось на канапе маленькая бабулька: сівыя валасы з-пад хусткі, пабляклыя вочы, глыбокімі зморшчынамі на твары ды на сэрцы свае сляды пакінула жыццё. Працаваць Ганна Іосіфаўна пачынала яшчэ да вайны, як кажуць, у людзей. Затым — у сельскай гаспадарцы. Выхавала траіх дзяцей.

Старэчымі натруджанымі рукамі яна ледзь трымае букет хрызантэм. Акрамя кветак ад Беларускага саюза жанчын Святлана Станіславаўна ўручыла падарунак.

— Спадзяёмся, што яшчэ не раз мы наведаем гэту ўтульную хату, каб павіншаваць Ганну Іосіфаўну з рознымі святамі, — дадаў Аляксандр Мікалаевіч.

А наступнай раніцай бабуля сустракала ўнукаў і праўнукаў: яны таксама падрыхтавалі свае віншаванні.

Дзіяна  ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *