Яўка выбаршчыкаў – на высокім узроўні

Галоўныя падзеі

На Навадоктаравіцкім участку для галасавання №23 на пачатак выбарчай кампаніі ў спісы выбаршчыкаў было ўнесена 737 прозвішчаў. Правам прагаласаваць датэрмінова скарысталіся 147 чалавек (згодна з пратаколам ад 18 снежня), што склала 19,9% усёй аўдыторыі.

На даму галасуе старэйшая жыхарка в. Навасёлкі Марыя Аляксандраўна Смольская

Нягледзячы на гэта, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь галасаванне на ўчастку праходзіла ў спакойным рэжыме. Тым, хто ўпершыню выконваў свой грамадзянскі абавязак (а такіх было шэсць чалавек), старшыня камісіі Марыя Загорцава ад аддзела па справах моладзі райвыканкама са словамі віншавання і ўдзячнасці за ўдзел уручала Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і памятныя сувеніры.

Перад падлікам галасоў

Тэрыторыя ўчастка ахоплівае 10 вёсак. Шмат жыхароў населеных пунктаў знаходзіцца ў паважаным узросце, і да месца галасавання дабрацца самастойна вельмі цяжка. Таму, па іх папярэдняй заяве, члены камісіі наведваліся да іх дадому, дзе пажылыя грамадзяне маглі выкарыстаць сваё права аддаць голас за любога з дзесяці кандыдатаў.

За працэсам на ўчастку пільна сачылі назіральнікі ад выбаршчыкаў, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “БРСМ”, раённага савета ветэранаў і раённага Савета дэпутатаў.

У ходзе галасавання за перыяд выбарчай кампаніі свае бюлетэні апусцілі ў скрыні 725 чалавек, або 98,4% выбаршчыкаў ад агульнага спіса.

Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *