Як галасавала Капыльшчына

Галоўныя падзеі

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Капыльскага раёна паспяхова завершаны. Па папярэдняй інфармацыі, якую паведаміў старшыня раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Іван Бабко, яўка выбаршчыкаў на ўчасткі склала 96,5%. За кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку ў нашым раёне прагаласавалі 84,5% выбаршчыкаў. Найлепшая яўка назіралася на Слабада-Кучынскім, Быстрыцкім і Дусаеўшчынскім выбарчых участках.

За ходам выбарчай кампаніі, як падчас датэрміновага галасавання, так і непасрэдна ў асноўны дзень выбараў, сачылі 189 наглядальнікаў разнастайных арганізацый і аб’яднанняў раёна. Наглядальнікі ад АБСЕ і СНД на працягу ўсіх дзён выбараў наведалі больш за палову ўчасткаў. Заўваг ад іх у раённую камісію не паступіла, наадварот, выказвалася ўдзячнасць за добрую арганізацыю выбарчай кампаніі на тэрыторыі раёна.

Старшыня раённай камісіі Іван Бабко падзякаваў усім выбаршчыкам за праяўленую актыўнасць падчас выбараў, чым пацверджана высокая свядомасць жыхароў Капыльшчыны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *