Вечарына, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, прайшла ў СШ № 3

Галоўныя падзеі

 

 “Быў. Ёсць. Буду” — так называлася вечарына, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, якая была праведзена ў нашай школе.

Распачала яе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Галіна Мікалаеўна Ляўковіч, якая ўзгадала, што Уладзімір Караткевіч — гэта велічная фігура ў беларускай літаратуры. Яго сапраўды можна лічыць паэтам і празаікам, драматургам і сцэнарыстам, эсэістам, які шмат сказаў пра сваіх сучаснікаў.

Прадоўжылі размову вучні 8—10 класаў. Яны расказалі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, прывялі выказванні вядомых людзей пра творчасць і постаць Уладзіміра Караткевіча. Упершыню яго імя з’явілася ў друку ў 1955 годзе пад вершам “Машэка”, змешчаным у часопісе “Полымя”. А крыху пазней убачыў свет першы паэтычны зборнік Караткевіча “Матчына душа”. Ужо сама назва  засведчыла, што ў літаратуру ідзе таленавіты майстар. Затым былі новыя паэтычныя зборнікі…

Вучні пранікнёна чыталі вершы Уладзі- міра Караткевіча і пераканаліся ў яго незвычайным таленце, а таксама ў тым, што ўся творчасць паэта напоўнена любоўю да Радзімы.

Але найбольш таленавіта Уладзімір Караткевіч раскрыўся ў прозе. Так, яго аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” стала першым беларускім гіторыка-дэтэктыўным творам. А першым у нашай літаратуры гістарычным раманам лічыцца раман Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.

Караткевіч шмат зрабіў для пашырэння ў грамадстве беларускай мовы. Таму падчас правядзення вечарыны вучні шмат спявалі на роднай мове і самі былі апрануты ў беларускія нацыянальныя касцюмы.

Рыцарам сумлення і свабоды лічаць у Беларусі Караткевіча. Роўнага яму няма і наўрад ці ўжо будзе. На жаль, пісьменнік рана пайшоў з жыцця. Але ён пакінуў нам свае творы, на якіх будзе вучыцца не адно пакаленне людзей. У Віцебску і Оршы У. Караткевічу пастаўлены помнікі, на працягу 2010—2011 гадоў помнік пісьменніку з’явіцца і ў Мінску.

У заключным слове Г. М. Ляўковіч адзначыла, што Уладзімір Караткевіч быў, бо ён годна пражыў свае амаль 54 гады і пакінуў значны след у мастацкай гісторыі Беларусі. Караткевіч ёсць, бо яго творы нараджаюць усё больш і больш сапраўдных беларусаў. Караткевіч будзе, бо ў хуткім часе яго думкі заззяюць на неба- схіле духоўнага жыцця вольнай і незалежнай Беларусі.

Ад сябе хацелася б дадаць: такія мерапрыемствы проста неабходны для школьнікаў. Яны выхоўваюць і вучаць, папаўняюць духоўны багаж.

Таццяна АБРАМОВІЧ,

вучаніца 10 “А” класа УА “ДАСШ № 3 г. Капыля”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *