На художественных полотнах — родной край

2016 - год культуры

На пачатку лета на Капыльшчыне праходзіў V Міжнародны пленэр ART-RAIN (Мастацкі дождж).

Удзел у правядзенні пленэра пры-малі мастакі з Расіі і Беларусі. Так, на карцінах народнага мастака Расіі Гена-дзя Намяроўскага і старшыні Гомельскай абласной арга-нізацыі Беларускага саюза мастакоў Анатоля Отчыка намаляваны Спаса-Узнясенскі храм г. Капыля. Прычым — з розных ракурсаў.

А. Отчык. «Спаса-Узнясенскі храм», г. Капыль
А. Отчык. «Спаса-Узнясенскі храм», г. Капыль

Ідэйным натхняльнікам і арганізатарам пленэру стаў намеснік старшыні секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Глеб Отчык. На працягу некалькі дзён творцы жылі ў вёсцы Калюга і мелі магчымасць маляваць прыгожыя краявіды нашай малой Радзімы. Мастакі наведалі і пабачылі найбольш значныя мясціны нашага раёна: сядзібна-паркавы комплекс у Макранах, цэрквы ў Лешні і Кіявічах,  рэшткі храма ў Камсамольскай, вёскі Калюгу і Сунаі.

Р.  Сітніца. «Сустрэтае-12»,  в. Калюга
Р. Сітніца. «Сустрэтае-12», в. Калюга

Крыху больш за месяц палотны, якія атрымаліся па выніках пленэру, экспанаваліся ў раённым краязнаўчым музеі.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *