Копыль: история с продолжением

2016 - год культуры Па старых вуліцах Капыля

Да нядаўняга часу лічылася, што Капыль упершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1274 годзе пры апісанні ваенных дзеянняў паміж галіцкім князем Львом Данілавічам і вялікім князем літоўскім Трэйдэнам з-за Драгічына ў Падляшскай зямлі.  Аднак, як сведчаць пісьмовыя крыніцы навукоўцаў, гісторыя нашага горада пачынаецца значна раней.

 «Не знаю, видел ли кто-либо из моих читателей мой милый родной городок Копыль, слышал ли о его существовании; но те, кто его видели, вряд ли поверят, что этот маленький, бедный, невзрачный городок имел за собою великое прошлое, что он еще в XVII веке был столицею литовских князей Лелевичей из дома Ольгердов. А между тем это несомненный исторический факт, и поныне еще вблизи самого города горделиво красуется высокая конусообразная гора, окруженная внизу рвом и валом, прозванная Замок, на которой видны остатки средневекового рыцарского замка — немые свидетели былой славы. Не здесь место описанию исторических событий, поведших к падению Копыля; достаточно констатировать тот грустный факт, что ему по воле неумолимой судьбы пришлось снизойти по иерархической лестнице с высшей ступени — княжеской резиденции до скромного положения — местопребывания пристава третьего стана Слуцкого уезда, Минской губернии, а соседней его замковой горе, на которой некогда кипела жизнь, бушевали страсти, сделаться местом игры в орехи для хедерных воспитанников в субботние дни».

Абрам ПАПЕРНА, известный публицист ХIХ в. «Из Николаевской эпохи»

Археалагічныя  даследаванні  сведчаць пра безу-моўнае існаванне ў ХІІ – ХІІІ стст. Капыля як горада. Што тычыцца археалагічных раскопак, то на тэрыторыі нашага горада, як ужо было сказана, яны былі пачаты даволі позна. Яшчэ ў 70-я гады ХІХ ст. Капыльскае гарадзішча як помнік археалогіі было ўведзена ў навуковы абарот Адамам Кіркорам, даследчыкам літоўскіх і беларускіх старажытнасцей. У 1912 г. помнік аглядаў археолаг Язэп Сербаў. У 1933 г. Замкавую гару наведваў і Янка Купала падчас свайго прыезду ў Капыль. У 1961 г. гарадзішча абследаваў прафесар Пётр Фёдаравіч Лысенка. А ўлетку 1996 г. на Замкавай гары Лявон Калядзінскі праводзіць першыя ў гісторыі Капыля археалагічныя раскопкі.

Медная накладка-наканечнік на рэмень, Х ст.
Медная накладка-наканечнік на рэмень, Х ст.

У выніку быў сабраны разнастайны матэрыял, які дазваляе па-новаму зірнуць на гісторыю горада. У ходзе раскопак на Замкавай гары, акрамя традыцыйных прадметаў побыту племені дрыгавічоў, была выяўлена костка са схематычным малюнкам воіна, экіпіроўка якога вельмі падобная на вікінга (варага). Былі знойдзены таксама мураваная фігурка, якой варагі гулялі ў шашкі, і медная накладка-наканечнік на рэмень. Падобныя ўзоры добра вядомыя па паселішчах вікінгаў у Швецыі і часта сустракаюцца ў іх пахаваннях. Пералічаныя рарытэты дапаўняе скарб у колькасці 320 манет, адчаканеных у Англіі, Венгрыі, Германіі, Даніі, Чэхіі і краінах Арабскага халіфата, зной-дзены ў 1957 годзе ля вёскі Дзягцяныя на глыбіні 60 – 70 см. Верагодна, скарб быў закапаны каля 1050 года заможным купцом скандынаўскага паходжання. Усё гэта дае падставу меркаваць пра верагоднасць кантактаў старажытнага насельніцтва Капыля з нарманамі-вікінгамі. Але галоўнае тое, што праз Капыль праходзіў адзін з маршрутаў знакамітага шляху «з варагаў у грэкі».

Костка са схематычным малюнкам воіна, падобнага на вікінга, Х ст.
Костка са схематычным малюнкам воіна, падобнага на вікінга, Х ст.

Аб старажытнасці Капыля сведчаць і групы славянскіх курганоў, якія былі раскіданы па ваколіцах горада і ра-ёна. Адна з курганных груп размешчана на тэрыторыі сучасных могілак, недалёка ад Замкавай гары, і датуецца Х – ХІІ стст. Раней гэта была ўскраіна каталіцкіх могілак, і курганы стаялі за межамі пахаванняў. Сёння яны знаходзяцца паміж сучасных пахаванняў.

Наканечнікі стрэлаў, ХІІ ст.
Наканечнікі стрэлаў, ХІІ ст.

Першыя раскопкі аднаго з курганоў, размешчаных на праваслаўных могілках, зрабіў яшчэ ў 50-я гг. ХХ ст. Б.К. Багдановіч, на той час настаўнік школы. У 1961 г. яшчэ адзін з курганоў гэтай групы раскапаны маскоўскім археолагам В.В. Сядовым. У гэтым кургане было выяўлена некалькі пахаванняў. Ля падножжа кургана быў знойдзены цэлы збанок вышынёй прыкладна 11 см, упрыгожаны хвалістым і лінейным арнаментам, сабраны чарапкі ляпнога посуду.

Рэканструкцыя пахавання ў кургане Х - ХІ ст.
Рэканструкцыя пахавання ў кургане Х — ХІ ст.

У 1996 г. у ходзе археалагічнай практыкі студэнтаў БДПУ адзін з курганоў гэтай жа групы быў раскапаны кандыдатам гістарычных навук, археолагам Л.У. Калядзінскім. У гэтым кургане было выяўлена пахаванне — трупаспаленне, размешчанае амаль ля падножжа кургана. У насыпе кургана было сабрана некалькі чарапкоў раннеганчарнага посуду і знойдзены дзве косткі ад авечкі. Рэчавы матэрыял і абрад пахавання дазваляюць аднесці раскапаны курган гэтага могільніка да другой паловы Х — пачатку ХІ стагоддзя. Рэканструкцыю пахавання ў кургане можна ўбачыць у экспазіцыі краязнаўчага музея.

Дэнарый двайны. 1570 г.
Дэнарый двайны. 1570 г.

Таксама матэрыялы археалагічных даследаванняў даюць падставы вылучыць 4 перыяды ў станаўленні матэрыяльнай культуры Капыля.

Першы этап (ІХ – ХІ ст.) — дагарадскі і раннегарадскі. На гэтым этапе, магчыма, ужо ў канцы ХІ ст. на тэрыторыю будучага Капыля пранікаюць продкі ўсходнеславянскага племені дрыгавічоў. У курганах з крэмацыяй і на паселішчы, побач з гарадзішчам, сустракаецца ўласцівы для гэтага часу і для гэтай культуры гліняны посуд. Само гарадзішча ў гэты час хутчэй за ўсё выкарыстоўваецца як святыня — капішча.

Другі этап (ХІІ – ХІІІ стст.) можна назваць перыядам развітога горада. Адбываюцца якасныя змены ў тапаграфіі Капыля. Вакол прадмесця ўзводзяцца штучныя ўмацаванні. З гэтага часу ён набывае статус вакольнага горада. Увогуле, умацаванні Капыля гэтага часу даволі вялікія. Так, роў вакольнага горада меў глыбіню да 3 м і шырыню 11 м. Вал вакольнага горада меў вышыню 2,5 м і шырыню 14 м.

Пачынаецца трэці этап у яго гісторыі — этап прыватнаўладальніцкага замка князёў Алелькавічаў, які працягнецца да канца ХVI ст. (Знаходкі: манета 1570 г., кафля з выявай герба Алелькавічаў — Пагоні, арбалетны болт для палявання на драпежную птушку, фрагменты шклянога посуду венецыянскага паходжання).

Фрагмент шклянога кубка. ХVII ст.
Фрагмент шклянога кубка. ХVII ст.

Чацвёрты этап ахоплівае ХVII – XVIII стст., калі Капылём валодалі ўжо Радзівілы. Пісьмовым жа сведчаннем больш ранняга ўзросту нашага горада з’яўляецца згадка Капыля ў статутнай грамаце аб утварэнні Тураўскай епіскапіі. Граматы Тураўскай епіскапіі вядомыя гісторыкам цэркваў з XIX стагоддзя. Яны захаваліся ў патэрыку кіеўскага Пячэрскага манастыра. Адзін спіс, які дайшоў да нас, у той час быў перададзены ў Траецка-Сергіеў манастыр пад Масквой. Сярод комплексу помнікаў ёсць статутная грамата аб утварэнні Тураўскай епіскапіі. Згодна з гэтай граматай у 6513 (1005 – 1006 гг.) вялікі князь Уладзімір ра-зам з жонкай Ганнай, сынамі Ізяславам, Мсціславам, Яраславам, Усеваладам, Барысам і Глебам утварылі трэцюю епіскапію Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхату: «И придал к неи городы и погосты в послушание и священие и благославение держать себе Туровские епископии Пинск, Новгород, Городен, Слоним, Случеск, Копыл, Ляхов…»

Рэшткі кафлі XVI ст. з гербам Радзівілаў
Рэшткі кафлі XVI ст. з гербам Радзівілаў

Упершыню гэтая грамата была апублікавана ў «Археаграфічным штогодніку за 1964 год». Цяпер арыгінал граматы захоўваецца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве, у зборы Траецка-Сергіева манастыра. Пра гэта казаў у сваім выступленні старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі А.А. Мяцельскі на канферэнцыі, прысвечанай 360-годдзю атрымання Капылём прывілею на Магдэбургскае права. Вышэйназваны даклад А.А. Мяцельскага апублікаваны ў зборніку навуковых артыкулаў «Капыль: гісторыя горада і рэгіёна».

Варта адзначыць, што раскопкі, праведзеныя ў Капылі Лявонам Калядзінскім, — гэта толькі падстава для будучых сур’ёзных знаходак і навуковых адкрыццяў, якія яшчэ маюцца быць. Ужо існуючыя вынікі пацвярджаюць, што даследаванні трэба працягваць. Напрыклад, вывучэнне рова Капыльскага замчышча паказала, што напаўняўся ён вадой толькі ў выпадку ваеннай неабходнасці пры дапамозе гідратэхнічных збудаванняў, рэшткі якіх пакуль не зной-дзены. Трэба будзе выявіць значныя сляды старажытнага горада на самой Замкавай гары і акрэсліць межы ніжняга замка, які, без сумненняў, існаваў. Ёсць пытанне наконт таго, каб зазірнуць і ў больш раннюю гісторыю.

Андрэй ЛЯТЧЭНЯ,

навуковы супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея



1 комментарий по теме “Копыль: история с продолжением

  1. Чтобы найти доказательства о том, что через Копыль проходил один из путей из Варяг в Греки это большая и сложная работа ,тем более, что многое связано с её величеством “ Удачей” ,и то что имеются артефакты подтверждающие эту теорию очень отрадно, последние лежали не на дневной поверхности ,а в глубине исторический слоёв. Вместе с тем на дневной поверхности веками находятся доказательства подтверждающие эту теорию — это географическое расположение Копыля .
    Как известно, Копыль находится на южном склоне Копыльской гряды, на слиянии двух рек Каменки и Мажа и упоминание о том ,что по реке Мажа плавали суда со средним водоизмещением для того времени речных судов наверно вызывает иронию многих скептиков ,тем более куда плыть ,если до истока реки Мажа осталось около четырёх километров? Однако если внимательно рассмотреть карту ,то можно увидеть ,что пойма реки Мажа разрезает Копыльскую гряду (район деревень Василевщина и Велешино) ,и обеспечивает переход из бассейна Чёрного моря в бассейн Балтийского моря. Гидрологический режим реки Мажа в верхнем течении от Копыля до истока обеспечивала цепочка верховых озёр , которые плавно переходили в бассейн реки Копанка( остатки одного озера виды у деревни Каменщина и Булатова леса).Далее используя реку Копанка и её притоки суда в районе деревни Калиновка-1 переходили в приток реки Гривчик и по последней плыли в реку Лоша и далее в Нёман или поэтому маршруту плыли в обратном направлении. Правобережный приток — река Каменка обеспечивала в месте слияния с рекой Мажа наличия верхового водоёма в районе Замковой горы, который служил как стоянкой для судов ,так и торговым портом для Копыля( наличия водоёма в месте слияния рек подтверждают торфяные отложения , которые частично затоплены искусственным водоёмом). Правый приток реки Мажа Каменка, добавлял расход в реке Мажа и создавал условия для поддержания судоходства к верхнем течении реки. Со временем русла рек углубляются ,меняется гидрологический режим рек, и их расходы , но сохранившийся ров у замковой горы ,который мало подвергался водной эрозии позволяет получить отметку водяной поверхности, последний имел естественное соединение с рекой Мажа и являлся её искусственным рукавом.
    Так назывемый Нёманский маршрут существовал и Копыль как поселение имел от этого как торговые выгоды так и развитие ремёсел для товарного обмена. Более того Нёманский маршрут позволял торговать как с Варягами и Европой на севере и Византией на юге. Нахождение артефактов позволяет выстроить цепочку доказательств подтверждающих эту гипотезу.
    Н.Степаненко.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *