23 августа исполнилось 90 лет со дня рождения Героя Социалистического Труда Владимира Александровича Макаронка

Асоба

Макаронок В.А

Ён нарадзіўся ў вёсцы Падвішанне Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны быў узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі: за фарсіраванне ракі Прогель ва Усходняй Прусіі і за ўзяцце Кёнігсберга. З 1948 па 1951 гады — брыгадзір жывёлагадоўчай фермы, а пазней — загадчык свінафермы племзавода імя Дзяржынскага. Па выніках сямігодкі ў 1966 годзе ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». У той жа час Уладзімір Аляксандравіч скончыў Смілавіцкі зоаветтэхнікум. У 66-м пачынаецца восьмая пяцігодка. Калектыў фермы, якую ўзначальваў Макаронак, паспяхова дасягае высокіх вынікаў. Так, план вытворчасці свініны перавыкананы на 32,1%, продажу племяннога маладняку — на 33%. За пяць гадоў на ферме вырашчана 21 800 галоў парасят, рэалізавана племяннога маладняку 5000 галоў. «Дысцыпліна і парадак павінны быць усюды», — так гаварыў жывёлаводам Макаронак.

У красавіку 1971 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананне восьмага пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі, Макаронку У.А. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Макаронак У.А. прымаў актыўны ўдзел і ў грамадскім жыцці. Ён з’яўляўся членам рабочага камітэта і партбюро саўгаса. У 1974 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання. Уладзімір Аляксандравіч быў і членам РК КПБ.

Разам з жонкай Зінаідай Дзянісаўнай выгадавалі і далі пуцёўку ў жыццё тром дзецям: Уладзіміру, Вячаславу і Ларысе.

Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *