Под наблюдением общественности и партий

Выборы-2016

ВЫБОРЫ

Пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Капыльскай выбарчай акругі № 66 праходзяць пад пільным назіраннем прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і партый. Некаторыя з іх дзеляцца сваімі меркаваннямі.

Цвирко

Сяргей ЦВІРКО, назіральнік ад Капыльскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі:

— Я не першы год з’яўляюся назіральнікам, таму ёсць з чым параўноўваць. Мне вельмі падабаецца пазіцыя камісіі: тут няма абыякавасці. Не толькі старшыня і сакратар, але і члены камісіі праяўляюць актыўнасць. Тым, хто прыйдзе ўпершыню сачыць за выбарамі, рэкамендую, у першую чаргу, самастойна вывучыць дакументы. Заканадаўчая база — важная крыніца ведаў для назіральнікаў. Другі момант — культура паводзін. Яе неабходна таксама абавязкова захоўваць. Адзначу, што пасяджэнні акруговай камісіі па выніках праверкі дакладнасці подпісаў, рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, кандыдатаў у дэпутаты прайшлі ў дзелавой абстаноўцы, з захаваннем усіх патрабаванняў.

Гирко

Настасся ГІРКО, назіральнік ад Капыльскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»:

— На адным з апошніх пасяджэнняў акруговай камісіі, дзе я прысутнічала, былі зарэгістраваны чатыры кандыдаты, усе атрымалі пасведчанні. Пасяджэнне прайшло спакойна, дэмакратычна, даступна. На ім інфармавалі аб праверцы подпісаў і аб дакладнасці звестак па дэкларацыях. Адзначу, што ўсё адбывалася ў рамках закона. Ніякіх парушэнняў не было. Кандыдатам урачыста былі ўручаны пасведчанні. Бачна, што да гэтай падзеі рыхтаваліся. Думаю, што і надалей у назіральнікаў не павінны ўзнікаць аніякія заўвагі, бо камісія працуе на высокім узроўні.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *