16 августа на кладбище возле каплицы Св. Роха в Копыле состоялось богослужение

Духоўнасць

Кожны год 16 жніўня на могілках каля капліцы Св. Роха ў Капылі адбываецца ўрачыстасць. Не адступілі ад традыцыі і сёлета.

Акрамя ксяндза Аляксандра Тарасевіча ў Святой Імшы прынялі ўдзел маладыя святары – айцец Ігар з Нясвіжа і айцец Рамуальд з Салігорска.

IMG_5951

Дажджлівае надвор’е не перашкодзіла правядзенню мерапрыемства – каля капліцы сабралася шмат людзей з розных мясцін Капыльшчыны. Вернікі не толькі маліліся ў гонар Св. Роха, які некалі дапамагаў хворым, але і прасілі ў свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія жылі калісьці на гэтай зямлі.

IMG_5892

Напрыканцы Імшы айцец Аляксандр падзякаваў усім, хто навёў парадак і падрыхтаваў месца службы.

Павел ШЭІН

 Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *