Прайшла патрыятычная акцыя«Наш выбар правераны часам»

Маладзёжная палітыка

14 снежня ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах краіны  актывісты грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» правялі  патрыятычную акцыю пад назвай «Наш выбар правераны часам», накіраваную на фарміраванне грамадзянскай самасвядомасці, адказнасці моладзі, папулярызацыю нацыянальнай сімволікі Рэспублікі Беларусь.

Варта адзначыць, што моладзь даволі актыўна падтрымала правядзенне акцыі. Двухколерную стужку – сімвал мерапрыемства – уручалі прахожым і на вуліцах нашага горада. Валанцёры з ліку райкама ГА «БРСМ» і актыву пярвічкі маладзёжнага саюза сярэдняй школы №2 раздавалі флаеры (невялічкія лісткі паперы з інфармацыяй аб акцыі) з прапановай завязаць чырвона-зялёную стужку на руку, прымацаваць на лацкан адзежы, сумачку, транспартны сродак. За дзве гадзіны (з 12.00 да 14.00) актывісты маладзёжнага саюза ўручылі капылянам больш за сотню каляровых сімвалаў.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *