Требуется детальное изучение

Прямые линии и приемы граждан

1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2

Падчас асабістага прыёму грамадзян, які прайшоў у апошнюю сераду ліпеня, старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч разгледзеў тры звароты.

Першы — калектыўны. Да кіраўніка раёна прыйшлі жыхары дома № 1А па вул. Будаўнікоў у Капылі. Іх хвалявала правядзенне цеплавой рэабілітацыі жылога будынка. Пытанне будзе дэталёва вывучана ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Таксама дадатковага разгляду патрабуе яшчэ адна праблема па прадастаўленні сацыяльнага жылля.

Шэраг пытанняў па захаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны ў адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна адрасаваны для вывучэння ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, пасля чаго заяўніку будуць дадзены адказы.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *