Блиц-опрос: курить или нет? Сделай свой выбор!

Наша здароўе

znak-kurit-zapreshenoУ Беларусі ад хвароб, звязаных з курэннем, штогод памірае некалькі тысяч чалавек. Прычым вельмі часта тытунёвы дым адпраўляе на той свет працаздольных і актыўных людзей.

Як паведамляе БелТА, у краіне ўжо дзейнічае шэраг нарматыўных прававых актаў, накіраваных на скарачэнне спажывання тытунёвых вырабаў. Але людзі па-ранейшаму кураць, і адных забаронных мер відавочна недастаткова, адзначае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Для вырашэння гэтай праблемы неабходны прадуманы комплекс мер, і адміністрацыйныя абмежаванні варта арганічна спалучаць з рознага роду стымуламі, заахвочваннямі, а таксама інфармацыйнай работай. Усе гэтыя пытанні і прапанаваныя новаўвядзенні абмяркоўваліся 28 ліпеня на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы на тэму абароту і спажывання тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым падтрымаў прапанаваны праект, якім прадугледжваецца карэкціроўка дэкрэта № 28 ад 17 снежня 2002 года «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў». Асобныя нюансы дакумента будуць у бліжэйшы час дапрацаваны на міжведамасным узроўні, канчатковы варыянт будзе прадстаўлены Прэзідэнту для падпісання.

Як капыляне адносяцца да праблемы курэння?

Сваімі меркаваннямі дзеляцца некаторыя з іх.

гайдель

Марына ГАЙДЗЕЛЬ, загадчык паліклінікі УАЗ «Капыльская ЦРБ» :

— З медыцынскага пункту погляду курэнне з’яўляецца абсалютна даказаным фактарам рызыкі развіцця злаякасных новаўтварэнняў цэлага шэрагу лакалізацый (вуснаў, гартані, трахеі, лёгкіх, страўніка і іншых). У тых, хто часта падвяргаецца шкоднаму ўздзеянню тытунёвага дыму, рызыка развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў вышэй на 60%. Як актыўнае, так і пасіўнае курэнне асацыіруюцца з паскораным развіццём атэрасклерозу. Напрыклад, пры пасіўным курэнні ў сям’і рызыка развіцця рака лёгкага ў жонкі, якая не курыць, павышаецца на 10-20%. Аналагічная сітуацыя назіраецца на працоўным месцы, а таксама ў людзей, якія пастаянна падвяргаюцца ўздзеянню тытунёвага дыму курцоў. Я — заўзяты праціўнік курэння, таму цалкам падтрымліваю неабходнасць скарачэння спажывання тытунёвых вырабаў.

IMG_5380

Віктар ВАСІЛЕЎСКІ, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама:

— Сёння курэнне — гэта грамадская праблема першаступеннай важнасці. Можна прывесці некалькі фактаў аб яго шкодзе: каля 14 тысяч чалавек штодзень у свеце гінуць ад курэння; уплыў тытунёвага дыму на дзяцей, жанчын і тых, хто не курыць, такі ж шкодны, як і на курцоў; сёння кожны свядомы чалавек павінен зрабіць выбар паміж свабодным ад залежнасці жыццём і курэннем. Вядома, што курэц памяншае сваё жыццё на 20 гадоў. Ці не вялікая цана за шкодную звычку? Увогуле, курыць сёння не модна. Модна займацца фізкультурай і спортам. Трэба ўсёй сям’ёй ісці на бегавыя дарожкі, займацца рухомымі і спартыўнымі гульнямі, плаваннем. Тым больш, што ў нашым горадзе для гэтага створаны належныя ўмовы.

Зрабіце свой выбар!

IMG_5409

Алена ЦЫБУЛЬКА, начальнік аддзела грамадскага харчавання Капыльскага райспажыўтаварыства:

— Наколькі вядома, праектам дэкрэта ўдакладняецца парадак продажу, жорстка рэгламентуюцца месцы для курэння. Гэта ў тым ліку тычыцца кафэ і рэстаранаў. Лічу правільным, што ў аб’ектах гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання курыць можна будзе толькі ў спецыяльна абсталяваных для гэтага памяшканнях. Хаця адзначу, што на дадзены момант установы грамадскага харчавання ў нашым раёне з’яўляюцца зонамі некурэння. Памятаю, як яшчэ гадоў дзесяць таму такая забарона не існавала, і знаходзіцца ў кафэ ці рэстаране побач з курцамі было вельмі непрыемна.

Апытанне правёў Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА

і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *