Где можно купаться?

Новости

IMG_5901

«Нягледзячы на тое, што апошнім часам надвор’е крыху капрызнічае, тым не менш спадзяёмся, што будуць і сонечныя спякотныя дзянькі. Таму хацелася б ведаць дакладна: дзе на тэрыторыі Капыльскага раёна можна купацца?  

Алег, г. Капыль»

Як паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, на тэрыторыі раёна рашэннем Капыльскага райвыканкама № 313 ад 25 сакавіка 2016 года вызначаны дзве зоны адпачынку насельніцтва на водных аб’ектах: пляж у г. Капылі (ля сажалкі № 2) і пляж ля возера в. Багушы. Выкарыстанне для купання іншых водных аб’ектаў з’яўляецца небяспечным. У першую чаргу таму, што яны не абустроены ў адпаведнасці з санітарнымі патрабаваннямі: тэрыторыі не добраўпарадкаваны, адсутнічае неабходнае абсталяванне, акваторыі дна не даследаваны. Якасць вады на такіх вадаёмах не кантралюецца райЦГЭ і можа не адпавядаць гігіенічным нарматывам. Акрамя таго, маецца пагроза сістэматычнага або выпадковага забруджвання акваторыі, а таксама тэрыторыі берага. І яшчэ адна акалічнасць: падыход да вады і рэльеф дна можа быць небяспечным (рэзкае ваганне ўзроўняў дна, наяўнасць ям, вострых камянёў і затопленых прадметаў).

Ля ўсіх водных аб’ектаў, дзе купацца нельга, былі ўстаноўлены адпаведныя таблічкі. На жаль, некаторыя з іх нашы не вельмі сумленныя суграмадзяне знішчылі. Таму нават калі вы не ўбачылі на беразе таблічкі «Купанне забаронена!» ведайце, што ігнараванне гэтага папярэджвання можа скласці небяспеку ў першую чаргу вам — вашаму здароўю і нават жыццю.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.