Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич провел прием граждан

Актуально Афіцыйна

Прыёмы грамадзян, якія традыцыйна два разы ў месяц праводзіць старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, вызначаюцца разнастайнасцю ўзнятых пытанняў і праблем. 13 ліпеня кіраўніку раёна давялося разгледзець восем зваротаў.

IMG_4183

Напрыклад, дачнікі з в. Аксаміты Грозаўскага сельсавета прапанавалі праграму ўтрымання і перспектыўнасці іх населенага пункта, у якую ўключылі шэраг мерапрыемстваў па навядзенні парадку на пустуючых участках, на вуліцы, на вадаёме і г.д. Іх прапанова была пачута. З цягам часу на месца выедзе камісія, якая вызначыць, што неабходна зрабіць па кожным аб’екце.

Шэраг зваротаў быў разгледжаны разам з першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолем Ладыгам. Пытанне па дадатковай выплаце да пенсіі былому кіраўніку падсобнай гаспадаркі будзе разгледжана па выніках фінансавай дзейнасці ААТ «Старыца-Агра» за 9 месяцаў 2016 года. Запазычанасць ААТ «Ціміразеўскі» перад індывідуальным прадпрымальнікам па аплаце за аказаныя паслугі за 2015 год таксама будзе канкрэтна вывучана з прыняццем далейшага рашэння. Жыхарцы в. Душава выказаны прапановы наконт працаўладкавання па спецыяльнасці ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве або ў суседнім.

Падчас прыёму быў разгледжаны і калектыўны зварот наконт гарадской лазні (на здымку). Справа ў тым, што пасля рамонту яна стала горш, чым была да гэтага. Аматары добрай пары сталі ездзіць у іншыя раёны. Як запэўніў Анатоль Ліневіч, жыллёва-камунальнай гаспадаркай будзе зроблена ўсё для таго, каб вярнуць людзей, і абслугоўванне ў капыльскай лазні павінна палепшыцца.

Пытанне па пераносе водаправоднай калонкі па вул. Мінскай, 41, павінна быць прапрацавана і вырашана спецыялістамі жыллёва-камунальнай службы прыкладна на працягу месяца пасля таго, як заяўнік набудзе неабходныя матэрыялы.

Дадатковага вывучэння патрабуюць пытанні па прыватызацыі жылля ў в. Канюхі і наконт рэгістрацыі дзіцяці ў г. Капылі. Тлумачэнні па іх заяўнікам будуць дадзены пазней.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *