Наведи порядок вокруг себя

Новости

Па навядзенні парадку ў горадзе робіцца многае, але пытанні яго падтрымання, далейшага добраўпарадкавання пастаянна застаюцца на кантролі.

Па-ранейшаму сустракаюцца выпадкі парушэнняў грамадзянамі санітарных норм і правілаў утрымання населеных пунктаў, сваіх прыдамавых тэрыторый. Гэта паказваюць рэйды, праводзімыя ўсімі зацікаўленымі службамі. Адзін з іх адбыўся па горадзе (пераважна па яго ўсходнім мікрараёне).

Вул. Усходняя, 4
Вул. Усходняя, 4

У першую чаргу была закранута індывідуальная жылая забудова і звернута ўвага на навядзенне і падтрыманне насельніцтвам парадку на прыватных тэрыторыях, стан фасадаў дамоў i агароджаў, недапушчэнне захоўвання дроў, будаўнічых матэрыялаў, механізмаў, транспартных сродкаў на прылеглых да дамоў тэрыторыях і праезнай частцы вуліцы.

Вул. Дзяржынскага, 3
Вул. Дзяржынскага, 3

Людзі павінны памятаць, што навядзенне парадку на зямлі, падтрыманне тэрыторый у чысціні маюць вялікае культурнае і санітарна-эпідэміялагічнае значэнне і з’яўляюцца абавязкам кожнага ўладальніка тэрыторыі.

Вул. Замкавая, 15
Вул. Замкавая, 15

Няведанне закона, недахоп часу або іншыя прычыны не вызваляюць ад адказнасці, а яна ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях можа быць у выгля-дзе штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь.

Вул. Замкавая, 19
Вул. Замкавая, 19

Магчыма, у хуткім часе такая мера адказнасці будзе прыменена да некаторых уладальнікаў прыватных жылых дамоў ці ўчасткаў у Капылі. Многія з іх ужо атрымлівалі прадпісанні, аднак ніякіх мер па ўхіленні выказаных заўваг не прымалі.

Вул. Заазёрная 2-я, 15
Вул. Заазёрная 2-я, 15

Напрыклад, амаль у самым цэнтры горада каля дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка» і сквера адпачынку ля рэчкі Каменкі псуюць выгляд так званыя сядзібы па вул. Замкавай, дамы № 15 і 19. Адна з іх ператварылася ў даўгабуд, гледзячы на другую складваецца ўражанне, што яна нікому не патрэбная, і навесці там элементарны парадак у іх уладальнікаў проста няма часу. Пясок і камяні, складзіраваныя каля дома № 2 па вул. Працоўнай, таксама, мабыць, нікому не патрэбныя, бо ляжаць яны там ужо даволі працяглы час. Адзін з зямельных участкаў па вул. Заазёрнай 2-й, дзе павінен быць дом № 15,  «вабіць» вока толькі зараснікамі і будаўнічымі матэрыяламі, хаця для будаўніцтва ён быў выдзелены 10 гадоў таму. На першы погляд прыгожы дом па вул. Усходняй, 4. Але тэрыторыя вакол яго таксама «патанае» ў непатрэбнай расліннасці. А адбываецца так хутчэй за ўсё таму, што яго ўладальнікі пражываюць у Мінску, і да навядзення парадку адносяцца абыякава. Каля дома № 3 па вул. Дзяржынскага праводзяцца рамонтныя работы, аднак пра абкошванне прылеглай тэрыторыі забывацца ўсё роўна нельга, тым больш што прадпісанне ўжо выдавалася.

Вул. Працоўная, 2
Вул. Працоўная, 2

Такім чынам, выезды рэйдавай групы будуць працягвацца, але хочацца, каб у такім важным пытанні, як добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі, насельніцтва займала больш актыўную пазіцыю, а не дзейнічала «пад прымусам». Зрабіце ўсё для таго, каб ваша сядзіба не трапіла ў «чорны» спіс.

Марына КАНОНЧЫК,

начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама;

Сяргей КОЗЕЛ,

загадчык аддзела радыё і інфармацыі рэдакцыі «СП»

Фота Сяргея КОЗЕЛА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *